Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Электрамлын

У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Віцебска і расказаў, што ягоны дачны дом у Тропіне абрабавалі. Як высветлілася, злодзей разбіў у доме акно, праз якое трапіў у пакой. Прапалі алюмініевыя бітоны, сталярныя інструменты і асабістыя рэчы гаспадара. Абрабавалі і гаспадарчую пабудову, з якой сарвалі навясныя замкі і ўкралі электрамлын. Следчая аператыўная група РАУС устанавіла, што ў чужым доме  «пагаспадарылі» двое непрацуючых з Сіроціна і Мосарава. Супраць іх узбуджана крымінальная справа.
Насілле
Жыхарка в. Полькавічы паведаміла ў РАУС, што сужыцель пагражаў  ёй забойствам. Будучы нецвярозым, ён прыйшоў дадому  і пачаў чапляцца да жонкі. Ударыў кулакамі і нагой, а потым схапіў за шыю. Жанчына ледзь вырвалася. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт.186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Пагроза забойствам”.
Са зводак ДАІ
Загінуў у ДТЗ

На аўтадарозе Р-20 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Віцебска на “Аўдзі-80” выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з вялікагрузным аўтамабілем “Івека”. У выніку ДТЗ  вадзіцель “Аўдзі” загінуў на месцы. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца. Супрацоўнікі Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальную справу.
Смерць пад коламі
Жыхар Віцебска, які кіраваў асабістым аўтамабілем “Форд”, на аўтадарозе Р-20 у Шуміліне наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. Пацярпелы (жыхар Обалі) быў дастаўлены ў раённую бальніцу, дзе памёр ад атрыманых траўм. Па дадзенаму дарожна-транспартнаму здарэнню праводзіцца праверка.
Аўто канфіскуюць
Непрацуючы жыхар Віцебска ў стане алкагольнага ап’янення раз’язджаў па вуліцах Шуміліна. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. Як высветлілася, мужчына быў раней судзімы (яго прыгаварылі да года папраўчых работ і пазбавілі вадзіцельскіх правоў на пяць гадоў) і меў не знятую і не пагашаную судзімасць. За паўторнае кіраванне аўто ў стане алкагольнага ап’янення супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Ягоны аўтамабіль будзе канфіскаваны, ён  знаходзіцца на штрафной стаянцы РАУС. Акрамя таго, супраць парушальніка заведзена яшчэ адна крымінальная справа за ўхіленне ад адбыцця пакарання.
На мапедзе
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне  затрыманы жыхар райцэнтра, які ехаў на мапедзе ў стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым не меў ні страхоўкі, ні  рэгістрацыйных дакументаў, ні дакументаў аб пройдзеным тэхаглядзе, ні вадзіцельскіх правоў. На мужчыну складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў.
Рамяні бяспекі
Супрацоўнікі РАУС затрымалі ў райцэнтры жыхара Шуміліна, які ехаў на асабістай легкавушцы  без прышпіленых рамянёў бяспекі і без дзяржтэхагляду. Як высветлілася, такое парушэнне на рахунку вадзіцеля не ў першы раз. Мужчыну пагражае штраф да шасці базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *