Зима. Дорога. Велосипед.

Безопасность

Рызыканты
Зіма ў нашы шыроты прыходзіць са снегам, маразамі, галалёдам. Не кожны вадзіцель, асабліва на аўто з летняй гумай, адважыцца ў дарогу.
Затое рызыканты на веласіпедах не перавяліся. Па дарозе на работу сустракаю ці не з дзесятак аматараў экстрыму. Няхай на дарозе, дзе лёд “раз’ела” соль, дык і па той, дзе буграцца рэшткі “няз’едзенага” лёду, калі веласіпедам кіраваць няпроста. Больш таго, у мароз загусцявае змазка ў карэтцы і ўтулках, круціць педалі цяжка, лепш усё ж месяц-другі пахадзіць пешшу. І яшчэ — такія смельчакі, відаць, самі не сядзелі за рулём аўто, бо не ўлічваюць  напружанне вадзіцеля, які бачыць наперадзе на слізкай дарозе веласіпедыста. На абочыну той не зварочвае — снег і едзе ледзь не пасярод дарогі. Яго трэба абганяць, і дзе гарантыя, што не вільне вузкае кола веласіпеда пад машыну?..
Мала таго, экстрэмал-веласіпедыст, выехаўшы на слізкую дарогу, становіцца асабліва небяспечным для скараснога транспарту. Матацыклістаў практычна не бачыш, а на “веліках” шмат. Неяк прыглушаны ў таго-сяго інстынкт самазахавання. Ці не прыйшоў час супрацоўнікам ДАІ лавіць такіх рызыкантаў, біць іх па кішэні? Каб ставілі сваё двухколае “аўто” да вясны…
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *