На рабочем совещании в райисполкоме

Президент

Жыццё не стаіць на месцы
Учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў рабочую нараду па бягучых пытаннях жыццядзейнасці раёна. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, раённых службаў, некаторых арганізацый і прадпрыемстваў. Кіраўнік раёна пачаў нараду з выпадку разбурэння новай агароджы на вуліцы Юбілейнай у райцэнтры: “Няўжо людзям усё роўна, што дарма прапалі іхнія грошы, якія зарабляліся на суботніках, пералічваліся ў бюджэт? Няўжо няма сведак гэтага вандалізму, ніхто не бачыў, як ламалі бетонныя пліты?”
Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі далажыў пра ход расследавання хуліганскага ўчынку, расказаў пра крымінальную сітуацыю ў раёне.
Асноўны блок нарады быў прысвечаны пытанням работы сельскагаспадарчай галіны раёна – выплата зарплаты, уздым зябліва, пастаноўка  тэхнікі на захоўванне, узнаўленне малочнага статка. Гэтыя і іншыя пытанні пастаянна знаходзяцца на кантролі кіраўніка раёна.
На нарадзе былі разгледжаны пытанні будаўніцтва і развіцця прамысловасці. Так, пачаліся завяршальныя работы па падрыхтоўцы да здачы шматкватэрнага жылога дома ў мікрараёне СШ №2 г. п. Шуміліна, рыхтуецца праектная дакументацыя для чарговага дома. Вядуцца работы па ўладкаванні каналізацыйнай сістэмы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава паведаміла, што пачынаюцца справаздачы дэпутатаў раённага Савета ў сваіх выбарчых акругах.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *