16 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Сельское хозяйство

16 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК
Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу Шумілінскага раёна, ветэраны працы! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні
з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю родную зямлю і працуе на ёй.  Сельская гаспадарка для Шумілінскага раёна не толькі асноўная галіна эканомікі – гэта жыццёвы ўклад большасці яго жыхароў, працавітасць, упартасць якіх даюць рэальную аддачу: хлеб, малако, мяса і іншыя прадукты харчавання, якія карыстаюцца вялікім попытам як унутры, так і за межамі нашага раёна. Упэўнены, што вашы веды, вопыт, самааддача дапамогуць рашыць усе пастаўленыя задачы, пераадолець усе цяжкасці.
У гэты святочны дзень прыміце словы ўдзячнасці за нялёгкую працу.  Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і спрыяльных умоў для развіцця  сельскагаспадарчай галіны.
Раённы выканаўчы камітэт.  Раённы  Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 88 ад 14.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *