А ноутбук украли

Происшествия

А ноўтбук дзе?
У Сяргея Бярозкіна – дзень нараджэння. Яму крыху больш за дваццаць. Такую падзею хлопец прапусціць не мог, запрасіў да сябе на свята сваіх сяброў. Прыйшла і Таццяна. Дзяўчына зусім нядаўна ў крэдыт узяла ноўтбук, які і прыхапіла з сабою – сябрам паказаць ды музыку паслухаць.
Кампанія добра пасвяткавала – імяніннік накупляў спіртнога ўволю. Праўда, неўзабаве Сяргея ад выпітага “змарыла” і ён пайшоў спаць.  Сябрукі вырашылі не перашкаджаць яму  і разышліся па дамах. Закрылі дом на замок звонку.
Раніцай а палове сёмай вярнуліся, каб прадоўжыць святкаванне дзень. Але не ўдалося. Таццяна заўважыла, што няма ноўтбука. Знік. Выходзілі ўсе разам і прыйшлі разам; Сяргей не мог выйсці з дому, бо знутры дзверы не адчыняюцца. Каб  разгадаць гэты рэбус, Таццяна звярнулася ў міліцыю.
Хто ўкраў ноўтбук, высветліць расследаванне, якім займаюцца супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
В. КАЗЛОЎСКІ, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў № 89 ад 18.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *