Школьники побывали с экскурсией в военной части и в УП ЖКХ

Молодёжь Образование

Экскурсіі
Ва ўнутраныя войскі і…

Райкам ГА БРСМ і інспекцыя па справах непаўналетніх арганізавалі для 25 падлеткаў з СШ №1, СШ №2, Мікіціхінскай і Обальскай школ, якія стаяць на розных відах кантролю, экскурсію ў Віцебск, у вайсковую часць 5524 Унутраных войск Рэспублікі Беларусь.
Вучні наведалі музей часці, пабывалі ў казарме, дзе пазнаёміліся з умовамі пражывання салдат. Асабліва запомнілася экскурсантам выступленне кінолага з сабакам. Інтарэс выклікала ў падлеткаў і спецтэхніка часці, у якой, дарэчы, можна было  і пафатаграфавацца.
… у камунгас
А вось чацвёртакласнікі СШ №2 адправіліся на экскурсію ў камунгас. Напачатку  наведалі цэнтральную кацельню ў Шуміліне. Экскурсавод – а ў яго ролі выступаў галоўны інжынер Аляксей Догель – расказаў, адкуль бярэцца цяпло ў нашых дамах.  Абсталяванне кацельні ўразіла вучняў сваімі памерамі і аб’ёмамі, таму і слухалі галоўнага інжынера моўчкі з цікаўнымі вачыма.
Не менш уражанняў пакінуў і дрэваапрацоўчы цэх.  Тым больш, што дзеці змаглі пабачыць, як на пілараме з бярвенняў атрымліваюцца дошкі.
Завяршылася экскурсія агульным чаяваннем. Аляксею Догелю прыйшлося адказаць на мноства дзіцячых пытанняў. Дарэчы, падчас чаявання вучні напрасіліся яшчэ на адну экскурсію, на што галоўны інжынер адказаў: “Калі ласка. Мы заўсёды рады вас бачыць у сябе”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 89 ад 18.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *