На рабочем совещании в райисполкоме

Президент

На рабочай нарадзе: Аб’езды па сельсаветах будуць рэгулярнымі
На штотыднёвай рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую па панядзелках праводзіць кіраўнік раёна У. П. Куранны, разглядаліся бягучыя пытанні жыццядзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, насельніцтва. Вызначаліся мерапрыемствы, якія пройдуць у раёне на бягучым тыдні. Парадак на вытворчых аб’ектах павінен быць заўсёды, калі няма парадку – няма і станоўчых вынікаў вытворчасці, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Уладзімір Пятровіч паведаміў, што адразу пасля нарады адбудзецца адміністрацыйны аб’езд вытворчых і сацыяльных аб’ектаў у Светласельскім і Сіроцінскім сельсаветах. Мэта – паглядзець парадак на прадпрыемствах і арганізацыях, арганізацыю вытворчых працэсаў і іншае. У далейшым такія аб’езды будуць праводзіцца кожны тыдзень па двух сельсаветах.
Са справаздачамі па бягучых і перспектыўных пытаннях выступілі намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі некаторых аддзелаў і раённых службаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 89 ад 18.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *