Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Сведкі, адгукніцеся

Тыдзень таму пацярпеў пенсіянер з Мінска, ураджэнец Шуміліна, які прыехаў у райцэнтр на могілкі сваіх бацькоў. На вуліцы Ленінскай (непадалёк ад новабудоўлі царквы) невядомы хуліган ударыў яго ззаду па галаве і ўцёк. Міліцыянеры просяць сведак гэтага здарэння патэлефанаваць у РАУС па нумары 102. Ананімнасць гарантуецца.
Угон
У міліцыю звярнуўся жыхар г. Калуга Расійскай Федэрацыі, які расказаў, што ў яго ў Обалі ўкралі аўтамабіль “Мазда”. Як высветлілася, мясцовы жыхар угнаў машыну дзеля таго, каб пакатацца. У выніку ён з’ехаў у кювет на адной з вуліц Обалі. Узбуджана крымінальная справа.
Ноўтбук
У міліцыю напісала заяву жыхарка Шуміліна: у яе кватэру праніклі злодзеі і ўкралі ноўтбук, які ацэнены ў пяць мільёнаў рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Са зводак ДАІ
Нецвярозыя

На вуліцы Луначарскага затрыманы жыхар Шуміліна, які ехаў на “Рэно” ў стане алкагольнага ап’янення. Мужчыну пагражае штраф памерам у 70 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
* * *
Жыхар Шуміліна, які кіраваў аўтамабілем ГАЗ, наехаў на агароджу на вуліцы Піянерскай, пасля чаго з месца ДТЗ уцёк. Але супрацоўнікі ДАІ яго затрымалі. Як высветлілася, вадзіцель быў у нецвярозым стане і не меў правоў кіравання (быў іх пазбаўлены за тое, што ехаў нецвярозы). Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
* * *
У чатыры гадзіны раніцы на вуліцы Юбілейнай у Шуміліне інспектары дарожна-патрульнай службы затрымалі жыхарку Віцебска, якая ехала на легкавым аўтамабілі ў стане алкагольнага ап’янення. Алкатэстар паказаў 1,05 праміле. Складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены па месцы жыхарства парушальніцы.
* * *
У вёсцы Саладухі супрацоўнікі ДАІ затрымалі  механізатара ААТ “АграБаравінка”, які ехаў на трактары ў стане алкагольнага ап’янення (1,7 праміле). Механізатар не меў абавязковага страхавога пасведчання на трактар. Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію РАУС, яму пагражае штраф і пазбаўленне правоў на тры гады.
Кювет
Жыхарка Наваполацка, якая ехала па аўтадарозе Віцебск-Полацк на аўтамабілі “Фіят”, не выбрала аптымальную хуткасць руху і не ўлічыла тое, што асфальт слізкі. У выніку аўтамабіль занесла ў кювет. Машына пашкоджана. На новапалачанку складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *