К вопросу о переносе рабочих дней в 2014 году

Вопрос-Ответ Экономика

Аб пераносе працоўных дзён
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама паведамляе, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2013 г. №1012 “Аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе” (далей – пастанова №1012) прадугледжаны перанос працоўнага дня з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня 2014 г.
Пунктам 2 пастановы №1012 арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) прадстаўлена права рабіць перанос рабочага дня ў іншым парадку згодна з заканадаўствам. У гэтым выпадку планаванне і ўлік працоўнага часу ажыццяўляецца наймальнікамі згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2001 г. №75 “Аб зацвярджэнні Правілаў планавання і ўліку працоўнага часу работнікаў у сувязі з пераносам Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь асобных працоўных дзён” (далей – пастанова №75).
У гэтым выпадку наймальнік піша загад (распараджэнне) аб пераносе працоўнага дня. Калі перанос адбываецца не ў межах аднаго месяца, то ў загадзе (распараджэнні) адначасова вызначаецца разліковая норма працоўнага часу кожнага месяца, закранаўшага перанос. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што пераносы прымяняюцца толькі ў адносінах да работнікаў арганізацый, якім устаноўлены пяцідзённы працоўны тыдзень з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю і для якіх перанесеныя дні з’яўляюцца працоўнымі днямі, і не прымяняюцца ў адносінах да работнікаў арганізацый, якім устаноўлены ссумаваны ўлік працоўнага часу, а таксама працуючым у іншых рэжымах.
Пунктам 4 пастановы №75 вызначана, што калі па розных аб’ектыўных прычынах (водпуск, хвароба, выкананне дзяржаўных або грамадскіх абавязкаў, іншыя выпадкі, прадугледжаныя заканадаўствам) перанесены працоўны дзень для канкрэтнага работніка не  мог быць працоўным, то на яго такі перанос не распаўсюджваецца.
Так, напрыклад, у сувязі з пераносам працоўнага дня з 26 снежня 2014 г. на 20 снежня 2014 г. для работнікаў, якія 26 снежня 2014 г. будуць знаходзіцца ў працоўных (сацыяльных) водпусках, адсутнічаць у сувязі з хваробай, па іншых уважлівых прычынах, 20 снежня 2014 г. будзе з’яўляцца непрацоўным днём.
Калі ў сувязі з вытворчай неабходнасцю такі работнік пры яго згодзе 20 снежня 2014 г. будзе прыцягнуты да работы, то яна павінна кампенсавацца як работа ў выхадны дзень. У такіх выпадках у табелі ўліку выкарыстання працоўнага часу 26 снежня 2014 г. адзначаецца як дзень, не адпрацаваны, напрыклад, у сувязі з часовай непрацаздольнасцю, а 20 снежня 2014 г. – выхадны дзень.
Л. ЖУКАВА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *