Рождество в участковой больнице

Общество

“Свята  гэта  асаблівае…”
Свята Ражаства 25 снежня для жыхароў многіх вёсак Мікалаёўскага сельсавета — адно з самых шаноўных і важкіх у “сонме” царкоўных святаў хрысціяніна. Натуральна, яго і чакаюць веруючыя з асаблівым нецярпеннем, рыхтуюцца прадумана і старанна.
У пярэдадзень свята, 21 снежня, завіталі ў Мікалаёўскую ўчастковую бальніцу.
— Трохі рана прыехалі, — прызналіся ў адзін голас фельчар В. У. Ра-дзевіч і медсястра Л. А. Каранеўская. — На днях бяромся прыбіраць ёлку ў амбулаторыі, падрыхтавалі святочныя падарункі для хворых, якія ў нас на сацыяльных ложках…
Расказалі яшчэ, што ў бальніцы паставяць і прыбяруць высокую і гожую ёлку ў фае, будуць нават вадзіць карагоды. На другім паверсе маленькая, але зграбненькая хваінка ужо стаіць. А вось падарункі для 13 сацыяльных пацыентаў
будуць уручацца мена-віта 25 снежня.
Загадчыца гаспадаркі бальніцы В. А. Літоўка прызналася:
— Сама я веруючая і лічу каталіцкае Ражаство самым, бадай, галоўным нашым святам. Яно ў католікаў асаблівае. Усё зробім, каб быў святочны настрой і ў хворых, і ў медыцынскага персанала.
Падчас размовы да нас падыходзіць Н. А. Бараноўская, былая санітарка, а цяпер пацыентка. Яна з цэлафанавага мяшэчка беражліва дастае здымак 60-х гадоў, тлумачыць: на ім — увесь калектыў бальніцы тых часоў, і тады з хваляваннем чакалі Ражаства, хадзілі ў каплічкі, рыхтавалі да святочных сталоў адметныя стравы…
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *