А вы прошли техосмотр?

Общество

А вы прайшлі тэхагляд?
У час дэкады “Белтэхагляд” старшы дзяржаўны інспектар ДАІ РАУС В. М. Бурлакоў разам з вядучым інжынерам УП “Белтэх-агляд” г. Полацка Р. А. Шыдлоўскім правялі рэйд па дарогах райцэнтра.
“Калі легкавушцы да дзесяці гадоў, то тэхагляд праходзіцца адзін раз у два гады, калі звыш дзесяці гадоў  – адзін раз у год, – расказвае па дарозе Рыгор Анатольевіч. – Спецмашыны накшталт таксі, бензавозаў,  рэйсавых аўтобусаў праходзяць тэхагляд два разы на год”.
Усяго супрацоўнікі ДАІ праверылі ў гэты дзень больш за паўсотню машын. Адзін вадзіцель ехаў з непрышпіленымі рамянямі бяспекі, два – перавысілі хуткасць руху. Яшчэ два вадзіцелі мелі пры сабе пратэрмінаваныя дакументы аб пройдзеным тэхаглядзе.
За дэкаду супрацоўнікі ДАІ выявілі ў раёне 98 парушэнняў. Трое вадзіцеляў за тое, што селі за руль нецвярозымі,  пазбавіліся правоў. У шасці прыпыненых не быў пройдзены дзяржтэхагляд. Прычым, у аднаго вадзіцеля такое парушэнне было паўторным на працягу года – яму пагражае штраф да 5 базавых велічынь.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *