Жилищное законодательство: кого и когда могут выселить из общежития

Закон Общество

А з інтэрната могуць выселіць на вуліцу
Згодна з новым Жыллёвым кодэксам некаторыя катэгорыі грамадзян, якія жывуць у жылых памяшканнях дзяржаўнага жылога фонду ў інтэрнатах, могуць развітацца з прадастаўленым ім жыллём. Прычым, новае заканадаўства прадугледжвае сітуацыі, калі высяленне магчыма ў прамым сэнсе на вуліцу, без прадастаўлення іншага жылля. Каму і пры якіх умовах гэта пагражае, расказвае выконваючы абавязкі загадчыка юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Ягор ЖДАНАЎ.
– Так, згодна з новым Жыллёвым кодэксам выселіць наймальніка і яго сям’ю з жылога памяшкання дзяржаўнага жылога фонду ў інтэрнатах могуць без прадастаўлення іншага жылога памяшкання і з абавязковым прадастаўленнем.
Згодна з п. 1 арт. 93 ЖК РБ павінны вызваліць займаемае памяшканне работнікі, спыніўшыя працоўныя (службовыя) адносіны з арганізацыяй, якая прадаставіла жылое памяшканне ў інтэрнаце. У адваротным выпадку іх выселяць у судовым парадку без прадастаўлення іншага жылога памяшкання разам з членамі іх сям’і.
Могуць быць выселены з жылога памяшкання дзяржаўнага жылога фонду ў інтэрнаце без прадастаўлення іншага жылога памяшкання  (п. 2. арт. 93 ЖК РБ) наймальнік і пражываючыя разам з ім члены сям’і яшчэ па трох прычынах.
Па-першае, калі адзін з членаў сям’і мае ў дадзеным населеным пункце ва ўласнасці і (ці) ва ўладанні і карыстанні па дагаворы найму жылыя памяшканні агульнай плошчай 15 кв. м і больш на аднаго чалавека.
Па-другое, калі з’яўляюцца членамі арганізацыі забудоўшчыкаў. Яны павін-ны вызваліць інтэрнат на працягу трох месяцаў з дня здачы жылога дома ў эксплуатацыю.
Па-трэцяе, калі маюць без уважлівых прычын шасцімесячную запазычанасць па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі і плаце за карыстанне жылым памяшканнем.
Павінны пакінуць інтэрнат і грамадзяне, якія навучаліся ва ўстановах адукацыі і якія закончылі вучобу (п. 3 арт. 93 ЖК РБ). Інтэрнат, як правіла, прадастаўляўся ім толькі на перыяд вучобы.
Грамадзяне, якім па хадайніцтву іншай арганізацыі прадастаўлена права валодання і карыстання памяшканнем у інтэрнаце, згодна з п. 4 арт. 93 ЖК РБ падлягаюць высяленню з яго без прадастаўлення іншага жылога памяшкання па заканчэнні тэрміну дзеяння дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце ці пасля спынення працоўных (службовых) адносін (незалежна ад падстаў звальнення) з арганізацыяй, якая хадайнічала аб прадастаўленні памяшкання. На патрабаванні аб высяленні такіх грамадзян тэрміны іскавой даўнасці не распаўсюджваюцца.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *