Руслан Бруев в милиции не новичок, он раскрыл не один десяток преступлений

Актуалии Безопасность Общество

Дапамагаюць веды і інтуіцыя
Руслан Васільевіч Бруеў лічыць, што самае галоўнае ў ягонай рабоце – быць уважлівым і знайсці тую нітачку, пры дапамозе якой можна раскрыць цэлы клубок злачынстваў.
Руслан Бруеў працуе ў міліцыі дзясяты год. Кажа, што яшчэ ў юнацтве чалавек у форме выклікаў у яго вялікую павагу. Здавалася, што гэта нейкія асаблівыя людзі: мужныя, смелыя. І самому хацелася быць такім. Таму і пайшоў працаваць у райаддзел унутраных спраў. Спачатку быў вадзіцелем, потым памочнікам дзяжурнага. А калі закончыў вышэйшы Магілёўскі каледж МУС, стаў працаваць оперупаўнаважаным групы па наркакантролю  і супрацьдзеянню гандлю людзьмі.
Пасада вельмі адказная. На жаль, за апошнія гады наркаманія стала надзвычай актуальнай і злабадзённай праблемай. Летась, напрыклад,  у раёне былі ўзбуджаны чатыры крымінальныя справы за збыт, ужыванне або захоўванне наркатычных сродкаў і адна крымінальная справа – за распаўсюджванне праз інтэрнэт відэаролікаў парнаграфічнага характару.  У тым, што на фоне вобласці наш раён па раскрыцці падобных злачынстваў выглядае нядрэнна, вядома, заслуга Руслана Васільевіча.
Ён і сёння помніць сваю стажыроўку ва ўпраўленні ўнутраных спраў, дзе яго навучылі, як можна высачыць злачынную групоўку. Сваіх сакрэтаў оперупаўнаважаны нам не выдаў, але расказаў, як праз інтэрнэт за паўтара года работы вылічыў чатырох шумілінцаў, якія распаўсюджвалі ў сацыяльнай групе “УКантакце” парнаграфічныя матэрыялы.
“Ёсць розныя спосабы знайсці як такіх” рэкламадаўцаў”, так і распаўсюджвальнікаў наркатычных сродкаў, – кажа Руслан Бруеў. – Да таго ж, наш раён невялікі, так што гэтых людзей ведаю ў твар. Правяраю тых, хто ўжо аднойчы здзейсніў правапарушэнне, бо некаторыя могуць зноў вярнуцца да незаконнага “бізнесу”.
Руслан Васільевіч праводзіць актыўную работу па недапушчэнні злачынстваў у сферы абароту наркотыкаў: выступае ў школах і арганізацыях, расказвае пра шкоду наркотыкаў і пра наступствы іх ужывання, пра адказнасць, якая пагражае.
Памочнікам оперупаўнаважанага з’яўляецца інтэрнэт. Менавіта праз сацыяльныя сеткі прафесіяналы часта высочваюць тых, каму патрэбна чарговая “доза” ці распаўсюджвальнікаў  наркатычных сродкаў. Р. В. Бруеў часта працуе ў выхадныя і ноччу. “У яго асаблівыя адносіны да сваёй прафесіі – работу не спыняе нават, калі адпачывае, – кажа пра Руслана Васільевіча намеснік начальніка РАУС Ю. А. Арлоў. – Ён настойлівы чалавек і добры псіхолаг, у раскрыцці злачынстваў якому дапамагаюць не толькі добрыя веды, але і  інтуіцыя”.  “Работа мне падабаецца, – шчыра кажа Р. В. Бруеў. – Часта на сутачных дзяжурствах у якасці аператыўніка выязджаю разам з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку на раскрыццё злачынстваў.  І я задаволены тым, што дапамагаю людзям”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



2 комментария по теме “Руслан Бруев в милиции не новичок, он раскрыл не один десяток преступлений

  1. Когда читаешь такие статьи, становится спокойнее. Спасибо!Руслану Васильевичу желаю огромной внутренней силы, здоровья, стремительного продвижения по служебной лестнице и счастья в семье!

  2. ЗНАЮ РУСЛАНА ДАВНО.ПО ЖИЗНИ ОН НАСТОЯЩИЙ МУЖИК…С БОЛЬШОЙ БУКВЫ ЭТОГО СЛОВА.ТАК ДЕРЖАТЬ.ПОБОЛЬШЕ БЫ ТАКИХ В МИЛИЦИИ ШУМИЛИНО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *