В ОАО «Придвинский» Шумилинского района завершается реконструкция фермы «Свердлы»

Актуалии Сельское хозяйство

Будуюцца даільныя залы
Завяршаюцца работы па рэканструкцыі МТФ “Свярдлы” ААТ “Прыдзвінскі”. Тут праводзіцца рэканструкцыя фермы з будаўніцтвам даільнага блока. Новы блок будзе адпавядаць самым сучасным патрабаванням. Плануецца, што ён пачне работу да канца гэтага года. Усяго на рэканструкцыю пайшло каля 15 мільярдаў рублёў – уласныя сродкі гаспадаркі, банкаўскі крэдыт, а таксама сродкі з раённага бюджэту.
Дарэчы, гэта не адзіная адрэканструяваная сёлета ферма. Нядаўна пачала працаваць МТФ “Сіроціна” КУСГП “Сіроцінскі”, на якой была праведзена рэканструкцыя з будаўніцтвам даільнага блока.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *