Встреча с ветераном Великой Отечественной войны Дмитрием Ивановичем Бондаренко прошла в Шумилинской СШ №1

Актуалии Векапомнае

Дзеці слухалі салдата
2 снежня ў музеі  Шумілінскай СШ №1 прайшла сустрэча дзевяцікласнікаў з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Д. І. Бандарэнкам. Ён прыйшоў, каб падзяліцца сваімі ваеннымі ўспамінамі, каб адказаць на пытанні, убачыць вочы шчаслівых дзяцей і яшчэ раз пераканацца ў тым, што апаленыя вайной чатыры гады яго ўласнай біяграфіі, біяграфіі цэлага народа апраўдалі свой вялізны кошт.
Дзмітрый Іванавіч расказваў цікава і проста. Як прызваўся ў армію ў 42-ім, што пачынаў з Алма-Аты, як рыхтаваўся ў марфлот, а трапіў у пяхоту, як адмарозіў ногі і атрымаў раненне, як браў языка і спаў пад снежнай коўдрай. Як дайшоў да Берліна. Ветэраны звычайна не прыпісваюць сабе гераізму, расказваюць пра ваенныя гады так, быццам гэта і было звычайнае жыццё.
У пасляваенныя гады Дзмітрый Іванавіч аднаўляў народную гаспадарку, працаваў механізатарам. Жыў, як усе.
У лістападзе Д. І. Бандарэнку споўнілася 90 год. Але і такія паважаныя гады не перашкаджаюць яму напамяць дэкламаваць вершы М. Някрасава, не замінаюць бадзёрасці духу і пачуццю гумару.
Сёння ў нашым раёне жыве ўсяго 45 ветэранаў, а яшчэ пяць год таму іх было 120, заўважыла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава. І яна, і настаўнікі, і супрацоўнікі гісторыка-краязнаўчага музея, і дзеці сказалі шмат цёплых слоў госцю, падарылі кветкі і сувеніры, разам сфатаграфаваліся на памяць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *