Пьяный таксист развозил пассажиров в Шумилино

Происшествия

Такія паслугі нам не патрэбны
Вечарам на вуліцы  70 год БССР  супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі таксі, вадзіцель якога быў нецвярозы. Алкатэстар паказаў больш за 1 праміле. Вадзіцель ехаў без пасажыраў. Але ж гэта не здымае з яго адказнасці. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Міжволі ўзнікае пытанне: каму мы давяраем свае жыцці?  Выклікаючы таксі, мы спадзяемся, што да патрэбнага пункта нас давязуць хутка, з камфортам і без здарэнняў. А тут раптам вадзіцель нецвярозы. Як застрахаваць сваё здароўе і жыццё? Што рабіць у падобных сітуацыях?
Гэта пытанне мы адрасавалі старшаму дзяржаўтаінспектару ДАІ  РАУС  В. М. Бурлакову. “Вядома, дзяржаўтаінспектары не могуць з дня ў дзень правяраць адну і тую ж спецмашыну. У якім стане садзіцца за руль – гэта залежыць ад сумлення кожнага вадзіцеля, – расказаў Віктар Мікалаевіч. –. Што датычыцца шумілінскіх вадзіцеляў таксі (іх больш за дваццаць), то кожны з іх прайшоў спецыяльную падрыхтоўку ў абласным цэнтры і мае адпаведны дазвол на перавозку пасажыраў.  Калі пасажыры западозрылі, што таксіст нецвярозы, варта паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102. А ўвогуле жыхарам раёна не перашкодзіць ведаць, што кожны пасажыр таксі застрахаваны. Таму трэба патрабаваць у таксіста чэк – пацвярджэнне таго, што вы карысталіся ягонымі паслугамі. У выпадку надзвычайных сітуацый гэты чэк  паслужыць доказам на ваша права атрымання  страхавой кампенсацыі”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *