Преступник дважды обокрал кафетерий в Оболи. Оба раза залез через окно

Происшествия

У  кафетэрый  –  праз  акно
Добры гаспадар заўсёды паклапоціцца, каб ягоная маёмасць была пад надзейным замком. Але ў любым мястэчку ёсць аматары лёгкай нажывы, якім працаваць не хочацца, а жыць жадаюць на шырокую нагу. Яны тым і жывуць, што шукаюць дзе што “дрэнна ляжыць”.
61-гадовы абальчанін, які раней быў судзімы, прыкмеціў, што мясцовы кафетэрый – лёгкая здабыча. Сігналізацыі няма, вокны, можна сказаць, на ладан дыхаюць. Майскім вечарам пайшоў на справу: выставіў раму і праз акно без праблем залез у кафетэрый. Выпіў, закусіў ды яшчэ з сабой прыхапіў прадуктаў.
“Здаецца, пасля гэтага факта кіраўніцтву райспажыўтаварыства трэба было задумацца пра бяспеку і ахову сваёй гандлёвай кропкі, – адзначае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Шэнцава. – Але ж сур’ёзных мер па захаванні сваіх аб’ектаў прадпрыемства не прыняло”.
Злачынцу па гарачых слядах устанавіць не ўдалося.  А беспакаранасць, як вядома, падштурхоўвае злодзеяў да новых учынкаў. Не прайшло і месяца, як злодзей пайшоў на новую справу. Тым больш, што ў ахове  кафетэрыя нічога не змянілася. Зноў ноччу, зноў праз акно. На гэты раз мужчыну зацікавілі  цыгарэты, якія пачаў пасля прадаваць.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў хутка вылічылі «гандляра», які і прызнаўся, што двойчы абрабаваў мясцовы кафетэрый. Ірына Шэнцава паведаміла, што  мужчыну пагражае да трох год пазбаўлення волі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *