Происшествия. Криминал.

Происшествия

Дровы
Жыхарка Віцебска паведаміла ў міліцыю, што на падворку яе дачнага дома ў в. Федзькава пабывалі злодзеі, бо не стала аднаго кубаметра колатых дроў. Урон ацэнены на 189 тысяч рублёў.
Міліцыянеры высветлілі, што дровы ўкралі двое жыхароў в. Мікалаева. Узбуджана крымінальная справа.
Тэлевізар
Пацярпеў жыхар Крывога Сяла – з яго дома прапала маёмасць. Злодзеі вырвалі прабой на ўваходных дзвярах і праніклі ў пакой. Укралі тэлевізар, электранаждак, электрарухавік ад пральнай машыны. Агульны ўрон склаў адзін мільён рублёў. Ёсць падазроныя (абодва мясцовыя жыхары), вядзецца следства.
Камбікорм
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі сумесна з работнікамі групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю на аўтадарозе Р-20 прыпынілі віцябляніна на мікрааўтобусе “Мерседэс-Бэнц”.
У салоне аўтамабіля знаходзілася больш за шэсцьсот кілаграмаў камбікорму. Складзены адміністрацыйны пратакол, праводзіцца праверка.
На веласіпедзе
Дзяжурны ўрач раённай бальніцы паведаміў у міліцыю, што з чэрапна-мазгавымі траўмамі ў бальніцу дастаўлена жыхарка Добрына. Сведкі расказалі, што жанчына ехала на веласіпедзе па аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень, упала і пакалечылася. Па дадзенаму факту праводзіцца праверка.
На чужым аўто
Жыхар Добрына пазычыў аўтамабіль ў свайго аднавяскоўца. Мужчына на чужой машыне з’ехаў у кювет і перакуліўся. Аўтамабіль пашкоджаны. Вадзіцель не пацярпеў. Яго выклікалі на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
На перакрыжаванні
На перакрыжаванні вуліцы Сіпко – завулак Новы жыхарка райцэнтра на “Аўдзі-А6” абганяла мапед. У гэты час жыхар Шуміліна, які кіраваў мапедам, падаў сігнал левага павароту.
Аўто і мапед сутыкнуліся. На кіроўцу аўтамабіля складзены ад-міністрацыйны пратакол. Жанчына выклікана на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС, ёй пагражае штраф ад 2 да 10 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў.
Хуткасць
Жыхар райцэнтра, які ехаў па аўтадарозе Р-20, перавысіў устаноўленую хуткасць на 38 кіламетраў у гадзіну. Прычым, такое парушэнне ў яго было паўторным на працягу года. Мужчына пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры месяцы.
Заднім ходам
Калі жыхар райцэнтра на сваім “Фальксвагене” даваў заднім ходам, то наехаў на аўтамабіль ЗАЗ, што стаяў на абочыне. У выніку абедзве машыны пашкоджаны. Вадзіцелю “Фальксвагена” пагражае штраф ад 1 да 5 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *