Выпускникам школ. Кто хочет стать спасателем?

Молодёжь Образование

Хто хоча стаць выратавальнікам?
Служба ў радах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ганаровая і прэстыжная. І маладым людзям, якія яшчэ не вызначыліся з прафесіяй, мы раім стаць выратавальнікам.
Падрыхтоўку па спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” ажыццяўляе  камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь. Тэрмін навучання – 4 гады.
Уступныя іспыты наступныя: : беларуская (руская) мова, фізіка і матэматыка ў форме цэнтралізаванага тэсціравання.
Паступленне ва ўстановы МНС дае шэраг пераваг:
– поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (пражыванне, харчаванне, фірменнае абмундзіраванне);
– штомесячная стыпендыя ў памеры 2,3 мільёна рублёў і вышэй;
– бясплатнае атрыманне вадзіцельскага пасведчання катэгорыі “В”;
– па выпуску курсантам уручаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору па спецыяльнасці “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, а таксама прысвойваецца  спецыяльнае званне “лейтэнант унутранай службы”;
– гарантавана працаўладкаванне. Пасля выпуску з інстытута курсанты накіроўваюцца ў распараджэнне начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, размеркаванне, як правіла, бывае па месцы жыхарства;
– выслуга, якая дае гарантаванае пенсійнае забеспячэнне, складае 20 гадоў, абмежаваны ўзрост “падпалкоўніка ўнутранай службы” складае 45 гадоў;
– чатыры гады навучання ў інстытуце ўваходзяць у тэрмін выслугі.
Тым, хто вырашыць стаць выратавальнікам, трэба звярнуцца ў Шумілінскі раённы ад-дзел па надзвычайных сітуацыях  па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44. Тэлефон для даведак: 4-10-01.
Д. КРАСОЎСКІ, намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *