На контроле в прокуратуре. Когда не платят зарплату

Закон Экономика

Калі не плацяць зарплату
Своечасовая выплата заработнай платы сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі з’яўляецца адной з актуальных праблем Шумілінскага раёна. У адпаведнасці з патрабаваннямі  Працоўнага кодэкса, выплата заработнай платы павінна здзяйсняцца рэгулярна ў дні, вызначаныя калектыўным дагаворам, пагадненнем ці працоўным дагаворам.
Як правіла, калектыўнымі дагаворамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў нашага раёна прадугле-джана, што зарплата павінна быць выплачана не пазней за 31 чысло месяца, які ідзе за адпрацаваным. Аднак, ёсць не адзінкавыя выпадкі, калі зарплату за-трымліваюць.
Трэба адзначыць, што згодна з заканадаўствам, парушэнне парадку і тэрміну выплаты зарплаты цягне накладанне на юрыдычную асобу адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да ста базавых велічынь. Так за 9 месяцаў гэтага года Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь вынесена 36 пастаноў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці суб’ектаў гаспадарання нашага раёна за несоечасовую выплату заработнай платы ў выглядзе штрафаў на агульную суму 50,1 млн. рублёў.
Варта таксама адзначыць, што абавязак па своечасовай выплаце заработнай платы ляжыць непасрэдна на кіраўніку прадпрыемства. Указаныя акалічнасці сведчаць пра неналежнае выкананне кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна сваіх службовых абавязкаў, што дадаткова цягне прычыненне суб’ектам гаспадарання матэрыяльнай шкоды (выплата штрафаў). У сувязі з гэтым пракуратурай раёна была падрыхтавана і пададзена ў суд Шумілінскага раёна іскавая заява аб спагнанні з дырэктара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна 1 300 000 рублёў, гэта значыць, сумы штрафу, выплачанага прадпрыемствам, якое ён узначальвае. Рашэннем суда іскавыя патрабаванні былі задаволены ў поўным памеры.
А. ГАСАНАЎ, памочнік пракурора раёна.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *