Дэкрэт №5 накіраваны на забеспячэнне высокага ККД прадпрыемстваў і работнікаў

Тема недели

Аб гэтым заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна, каменціруючы падпісаны 15 снежня Прэзідэнтам дакумент.

У бягучым годзе 124 тыс. работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 43 тыс. — звольнены за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны (з іх 4 тыс. — за знаходжанне на рабочым месцы ў нецвярозым стане). На вытворчасці ў гэтым годзе загінулі 145 чалавек (18 працэнтаў — па віне самога работніка, 42 працэнты — па віне службовых асоб, у астатніх выпадках ёсць віна і кіраўнікоў, і работнікаў).

«Мэта дэкрэта — забяспечыць эфектыўнае гаспадаранне праз выканальніцкую, працоўную, вытворчую, тэхналагічную дысцыпліну, — адзначыла міністр. — Палажэнні дэкрэта датычацца арганізацый усіх форм уласнасці — і дзяржаўнай, і прыватнай».

«У адпаведнасці з дэкрэтам персанальная адказнасць ускладаецца на кіраўнікоў арганізацый за тое, каб забяспечвалася на належным узроўні вытворча-тэхналагічная, выканальніцкая і працоўная дысцыпліна, каб будынкі, збудаванні, памяшканні і абсталяванне былі ў бяспечным для работніка стане, каб у поўнай меры выконваліся ўмовы працы на рабочых месцах. Гэтыя крытэрыі з’яўляюцца асноўнымі для ацэнкі работы кіраўніка. Яны выкарыстоўваюцца пры атэстацыі, разглядаюцца пры перазаключэнні кантракта, — падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна. — Калі гэтыя патрабаванні не выконваюцца, то кіраўнік будзе прыцягвацца да дысцыплінарнай адказнасці аж да звальнення». Гэта дастаткова строгі падыход, лічыць міністр, аднак ён абсалютна апраўданы.

Гаворачы аб праве кіраўніка звальняць работнікаў, якія прычынілі арганізацыі ўрон у памеры звыш трох сярэднямесячных заработных плат па рэспубліцы, міністр акцэнтавала ўвагу на тым, што гэта права, а не абавязак кіраўніка. Канкрэтнае рашэнне прымае ён сам у залежнасці ад той сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве і ў арганізацыі.

Усе нормы дэкрэта нумар 5 накіраваны на тое, каб кожны чалавек на сваім рабочым месцы сумленна выконваў функцыянальныя абавязкі, рэзюмавала Мар’яна Шчоткіна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *