Новый год – время чудес, время загадывать желания и их исполнять. Погадаем вместе…

Общество

Навагодняя варажба
Новы год – час цудаў, час завяршэння аднаго цыкла і пачатку другога. Гэта час для навагодняй варажбы, тым больш, што Каза ў нейкай ступені істота містычная, схільная да тэатральнасці. Варажыць на Новы год можна з 25 снежня да 17 студзеня. Нельга гадаць 6 і 7 студзеня.
Самая простая варажба ў навагоднія святы – гэта вашы сны. Сны, якія вам сняцца ў гэты час, лічацца вешчымі. Калі вы не ведаеце, як растлумачыць сон, скарыстайце соннік.
Варажба па абутку. У чатыры розныя боцікі раскладваюць хлеб, пярсцёнак і цыбуліну. У залежнасці ад таго, што выцягне з бота варожачы, такі і будзе год. Хлеб – да заможнасці і дабрабыту, пярсцёнак – да прапановы (рукі і сэрца ці павышэння на рабоце), цыбуліна – да слёз. Пусты бот не абяцае нічога асаблівага.
Варажба на замужжа. У рэшата (можна ўзяць іншую ёмістасць, але не занадта вузкую) насыпаюць крупы і кладуць тры пярсцёнкі: залаты, срэбны і медны. Дзяўчына, якая варажыць, запускае ў крупы руку і, не капаючыся, зачэрпвае жменю. Калі пярсцёнка ў крупах няма – замужжа на наступны год не будзе. Медны пярсцёнак абяцае небагатага мужа, срэбны – дастатак ў шлюбе, залаты – багатага жаніха.
Варажба на пытанне. У навагоднюю ноч выйдзіце на вуліцу, павярніцеся спіной да дома, задумайце пытанне, на якое можна адказаць “так” ці “не”. Абярніцеся і падлічыце вокны, у якіх гарыць святло. Цотны лік – адказ “так”, няцотны – “не”.
Варажба па замёрзлай вадзе. Напярэдадні Новага года набярыце ў сподак вады і выстаўце на мароз. Па тым, як замерзне вада, вызначаюць наступны год. Калі вада замерзла лункай, то год будзе благі, калі ўтварылася горка, то год будзе добры, калі паверхня роўная – год не абяцае ніякіх узрушэнняў.  Калі ёсць і лункі, і горкі, то год будзе багаты на розныя падзеі.
Рысавая варажба. Насыпце на плоскую паверхню рыс. Змачыце вадой далонь. Загадайце жаданне і апусціце мокрую далонь на рыс. Падлічыце колькі зярнятак прыляпілася да далоні: цотны лік абяцае спаўненне жадання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *