Не знаете что подарить на Новый год? Мы вам подскажем

Общество

Выбіраем падарункі
Перад святам адно з галоўных пытанняў: што падарыць на Новы год? Дарыць падарункі ў новы год – неад’емная частка свята. У год Казы (Авечкі) астролагі раяць быць шчодрымі, таму што ўсё аддадзенае ў гэты год вернецца ўдвая.
Што падарыць маці?
Трэба памятаць, што жанчына ў любым узросце застаецца жанчынай. Маладая маці, ці матуля са стажам, або бабуля, яна ўсё роўна жанчына. Калі выбіраеце падарунак для жанчыны, трэба хацець яе парадаваць. Успомніце пра яе хобі, звычкі, можа, яна калісьці гаварыла пра тое, што хацела б набыць, але не  зрабіла гэтага па некіх прычынах. Не варта аддаваць перавагу “кухонным” прэзентам, толькі калі яна сама папросіць нешта з гэтага.
Што падарыць бацьку?
Калі выбіраеце падарунак для бацькі, варта зыходзіць з супрацьлеглых прынцыпаў. Бацькі – людзі практычныя. Яны рады падарункам, якімі будуць карыстацца ў быце і штодзень. Рэдкі мужчына ацэніць “сентыментальны” падарунак. Ад дэкаратыўных вырабаў у якасці падарунка на Новы год таксама лепш адмовіцца. Бацькам трэба дарыць якасныя аксесуары накшталт кашалькоў, рамянёў, гальштукаў,  кашуль. Выбіраючы падарунак, уявіце, як рэч будзе выглядаць у гардэробе гэтага чалавека, ці не будзе залішне выдзяляцца.
Што падарыць дзяўчыне?
Каб адказаць на гэта пытанне, трэба спачатку разабрацца з характарам вашай абранніцы. Рамантычная дамаседка наўрад ці парадуецца абанементу на картынг. А энер-гічная спартыўная дзяўчына наўрад ці будзе карыстацца кітайскім веерам. Калі вы не можаце выбраць падарунак, няхай гэта зробіць яна сама. Пад падставай, што вам трэба выбраць падарункі для сваякоў, павадзіце яе па магазінах. Па рэакцыі дзяўчыны ў той ці іншай краме вы зразумееце, што ёй патрэбна.
Што падарыць хлопцу?
Выбіраючы падарункі каханаму, думайце пра ягоныя захапленні. Ён футбольны фанат? Наведайце адпаведную краму. Ён шмат ездзіць? Якасны чамадан яго парадуе. Яшчэ адна кашуля таксама будзе да месца. Толькі калі вы не дорыце іх з любой нагоды. Ад чаго варта адмовіцца? Ад жадання падарыць шкарпэткі, дэзадарант, станок і пену для галення. Пра жанчын, якія робяць такія падарункі, існуе шмат нядобрых анекдотаў.
Наогул, думаючы, што падарыць на Новы 2015 год, год Казы (Авечкі), слухайце свае сэрца, але не забывайце пра практычнасць. Што тычыцца нейкіх асаблівых якасцяў падарункаў у год Казы (Авечкі), то яны простыя. Гэта павінна быць нешта з “сямейным характарам”, нешта дамашняе. Гэта можа быць рэч з авечай ці казінай воўны,  што-небудзь драўлянае. Вітаюцца сіні і зялёны колеры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *