В Шумилино прошел праздник в честь Святого Николая Чудотворца

Духоўнае Общество

У гонар Мікалая Цудатворцы
19 снежня праваслаўныя вернікі адзначылі вялікае свята – дзень ушанавання Святога Мікалая Цудатворцы.  Для праваслаўных Шуміліншчыны гэта свята асаблівае. У гэты дзень споўнілася  10 год, як быў адкрыты храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Шуміліне (будынак ля вакзала). Там прайшло асвячэнне вады, ладзілася  святочная літургія. Хросны ход рухаўся ад будынка храма да новабудоўлі царквы, дзе адбылося асвячэнне залатога купала новага храма. На мерапрыемства з’ехаліся святары з усіх прыходаў Шуміліншчыны, маліліся разам з прыхаджанамі, прасілі ў Святога Мікалая дапамогі ў будаўніцтве храма, у спаўненні жаданняў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *