Приём граждан провела в Шумилинском районе Наталья Кочанова

Актуалии Власть Общество

Людзі павінны бачыць і чуць, ведаць, чым займаецца ўлада
“Усе пытанні, якія прагучалі, могуць быць вырашаны мясцовымі органамі ўлады. Трэба выходзіць да людзей, размаўляць з імі. Людзі павінны бачыць і чуць, ведаць чым вы займаецеся, – сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, падводзячы вынікі асабістага прыёму грамадзян і звяртаючыся да  кіраўніцтва Шумілінскага раёна. – А для гэтага кіраўнікам райвыканкамаў, іх намеснікам трэба пастаянна сустракацца з насельніцтвам, расказваць, чым жыве горад, раён, пасёлак, што актуальна зараз, якія чакаюцца перспектывы. Гэта ж датычыцца і кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія нясуць адказнасць за сітуацыю ў калектывах. Як выплачваецца зарплата, якія планы ў прадпрыемства, якая новая прадукцыя будзе вырабляцца і іншае”. Як падкрэсліла Наталля Качанава, гэтыя пытанні важныя для калектыву ў цэлым і для кожнага канкрэтнага чалавека.
Асабісты прыём грамадзян у Шуміліне кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава правяла 9 верасня. Выязныя прыёмы ў рэгіёнах увайшлі ў практыку работы Адміністрацыі Прэзідэнта. Яны праходзяць у буйных гарадах і невялікіх пасёлках. Мэта – паглядзець, якія праблемы існуюць, што хвалюе насельніцтва.
Да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта прыйшлі 15 чалавек. Сярод іх не толькі жыхары нашага раёна, людзі запісаліся і прыехалі на прыём з Мінска і Мазыра, Полацка і Наваполацка, Магілёва і Горак, Віцебска і Бешанковіч.
Пасля размовы з некаторымі заяўнікамі Наталля Качанава адзначыла, што на кожным прыёме грамадзяне ставяць праблемы, якія тычацца абароту наркотыкаў. “Мы самым сур’ёзным чынам ставімся да пытанняў барацьбы з ужываннем і распаўсюджаннем наркотыкаў. Вынікі ёсць. Па статыстыцы, такіх злачынстваў у кожным рэгіёне становіцца менш, – падкрэсліла Наталля Качанава. – Тут важная прафілактыка, папярэджанне. У гэтым напрамку актыўна павінны працаваць і сістэма адукацыі, і праваахоўныя органы, і сродкі масавай інфармацыі”. Яна дадала, што ёсць шэраг іншых пытанняў, якія тычацца дзейнасці праваахоўных органаў і якія будуць уважліва разгледжаны.
Вядомыя поспехі юных спартсменаў з нашага раёна. Таму жыхар Обалі папрасіў Наталлю Іванаўну дапамагчы з уладкаваннем ў раёне сучасных спартыўных пляцовак са штучным пакрыццём, каб стварыць лепшыя ўмовы для заняткаў спортам ў любое надвор’е.
Дэпутат Мікалаеўскага сельскага Савета дэпутатаў звярнулася з просьбай аб уладкаванні пешаходнай дарожкі. Для вёскі Мікалаева, якая размешчана на ажыўленай рэспубліканскай трасе, праблема досыць актуальная.
Падтрымку з боку Наталлі Іванаўны атрымаў і яшчэ адзін жыхар гэтай вёскі, які прасіў вырашыць пытанне з льготным крэдытам на набыццё прычапной тэхнікі. Сям’я трымае вялікую гаспадарку, два дзясяткі кароў і без механізацыі не абысціся. Раней за кошт крэдытаў Белаграпрамбанка ён набыў трактар, касілку, граблі, а вось прэс-падборшчык не ўваходзіць у спіс тэхнікі, на якую выдаецца льготны крэдыт. Наталля Качанава адзначыла, што дзяржава падтрымлівае вядзенне асабістай гаспадаркі, і ініцыятыўным працавітым людзям, якія самі вырашаюць свае праблемы, трэба ўсяляк дапамагаць. Яна даручыла банку знайсці магчымасць станоўча вырашыць пытанне.
На прыёме ставіліся пытанні работы ветэранскіх арганізацый. “Мяне парадавала работа ветэранскай арганізацыі Шумілінскага раёна. Яна шматлікая, людзі заняты актыўнай дзейнасцю. Трэба актывізаваць і іншыя грамадскія арганізацыі, накіраваць іх дзейнасць на выхаванне моладзі, работу з насельніцтвам”, – сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пасля размовы са старшынёй Шумілінскага раённага Савета ветэранаў.
Жыхары нашага раёна ставілі таксама пытанні водаадвядзення і работы лазні, асфальтавання вуліц і тратуараў.
Пасля правядзення прыёму, па запрашэнні кіраўніцтва раёна, Наталля Качанава наведала фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, дзе пацікавілася арганізацыяй работы ФАЦ з дзецьмі, іншымі жыхарамі раёна. У СДЮШАР яна сустрэлася з шумілінскімі валейбалістамі, якія сталі двухразовымі пераможцамі рэспубліканскай дзіцячай валейбольнай лігі. Адбылася шчырая размова з выхаванцамі і трэнерамі спартыўнай школы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №71 ад 12.09.2017 г.



1 комментарий по теме “Приём граждан провела в Шумилинском районе Наталья Кочанова

  1. …А для гэтага кіраўнікам райвыканкамаў, іх намеснікам трэба пастаянна сустракацца з насельніцтвам, расказваць, чым жыве горад, раён, пасёлак, што актуальна зараз, якія чакаюцца перспектывы…
    Она то сказала правильно! Но разве что то изменится? Ну ну! Поверить в это могут только наивные.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *