25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Актуалии Официально

Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!
Ідэалы і каштоўнасці, сфарміраваныя пад уплывам хрысціянства, з’яўляюцца трывалым фундаментам духоўнасці і веры людзей.
Нараджэнне Хрыстова нязгасным святлом надзеі і любові асвятляе чалавечае жыццё, натхняе на бескарыснае служэнне бліжняму, дапамагае станавіцца лепей і мудрэй. Няхай гэтае свята прынясе шчасце і згоду ў вашы дамы, а атмасфера цеплыні і дабрыні калядных святаў сагравае вас і вашых родных на працягу ўсяго года.
Моцнага ўсім здароўя, поспехаў і дабрабыту!
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *