Многие жители Шумилинского района воспользовались правом досрочного голосования

Актуалии

Выканаць грамадзянскі абавязак
6 верасня пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Зручнасць датэрміновага галасавання грамадзяне ўжо паспелі ацаніць. Таму многія загадзя адпраўляюцца на выбарчыя ўчасткі, каб выканаць грамадзянскі абавязак і аддаць свой голас за кандыдата, які выклікаў давер. За два дні датэрміновага галасавання ў нашым раёне прагаласавалі 10,2% выбаршчыкаў.
Вось і на ўчастку для галасавання № 83, які знаходзіцца ў будынку Ляжнёўскага сельскага клуба, у першыя дні датэрміновага галасавання было даволі шматлюдна. “Жыхары Ляжнёў і навакольных вёсак актыўна  ідуць на выбарчы ўчастак, –  адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі В. В. Яцко. – У першы дзень на ўчастку прагаласавалі  каля 11%  выбаршчыкаў”.
Мнагадзетная маці Галіна Буевіч (на здымку), якая працавала даяркай на мясцовай ферме, а зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, прыйшла на выбары са сваімі малодшымі дочкамі – Ганначкай і Юляй. Жанчына вырашыла прагаласаваць датэрмінова, каб выхадныя  прысвяціць сямейным клопатам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 71 ад 09.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *