Пра сувязь эканомікі, дэмаграфіі і барацьбы з пажарамі гаварылі на пасяджэнні райвыканкама

Актуалии Власть Экономика

Пра сувязь эканомікі, дэмаграфіі і барацьбы з пажарамі

На мінулым тыдні ў пятніцу прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў.
Пытанні, якія былі вынесены на абмеркаванне, здаваліся далёкія адно ад аднаго, але паміж імі існуе непарыўная сувязь. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна залежыць ад узроўню ўзнаўлення насельніцтва і забяспячэння рынка працоўных рэсурсаў, а гэта прамая сувязь з дэмаграфіяй. Пажары знішчаюць матэрыяльныя рэсурсы і ўносяць чалавечыя жыцці, а значыць і гэтае пытанне звязана з дэмаграфіяй і эканомікай.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Вараб’ёва і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка далажылі канчатковыя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання раённага бюджэту за 2017 год. У дакладах асноўны ўпор быў зроблены на тых задачах, якія неабходна вырашаць арганізацыям і прадпрыемствам раёна ў 2018 годзе. Першы месяц года завяршыўся, неўзабаве трэба падводзіць вынікі першага квартала. Як адзначыла Таццяна Вараб’ёва, папярэдні прагноз сведчыць пра магчымасць выканання за першы квартал сямі паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з 13 вызначаных сесіямі раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў, вышэйстаячымі органамі ўлады. Ставіцца задача выканаць усе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Тым больш, што ад гэтага залежыць у значнай ступені напаўненне бюджэту раёна і развіццё сацыяльнай сферы.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў некаторых сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, якія не выконваюць вытворчыя паказчыкі, дапускаюць затрымкі выплаты падаткаў, а таксама бюджэтных арганізацый па пытанні выканання заданняў па пазабюджэтнай дзейнасці.
Аб ходзе выканання мерапрыемстваў падпраграмы 2 “Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў” і падпраграмы 3 “Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады ў Шумілінскім раёне далажыў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Канстанцін Баканаў. Канстанцін Фёдаравіч адзначыў, што пакуль у раёне назіраецца агульнае зніжэнне насельніцтва, але на працягу апошніх пяці гадоў захоўваецца станоўчая дынаміка па зніжэнні смяротнасці, росце нараджальнасці, а значыць і зніжэнні натуральных страт (у 2017 годзе — 5,8 праміле, 2016 годзе – 7,3 праміле).
Аналіз прычын смяротнасці паказвае шматгадовае лідарства хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы: з 310 памерлых у 2017 годзе, ад гэтых хвароб пайшлі з жыцця 117 чалавек, у тым ліку 10 – працаздольнага ўзросту. На другім месцы сярод прычын смяротнасці – старасць. Ва ўзросце старэй за 80 гадоў пайшлі з жыцця 72 чалавекі. Трэцяе месца трымаюць новаўтварэнні – анкалогія стала прычынай смерці 47 чалавек, у тым ліку працаздольных – 11. Ад нервовых і псіхічных хвароб памерлі 30 чалавек (3 працаздольныя), ад знешніх прычын – 18 (9 працаздольных). Галоўны ўрач раёна заўважыў, што сярод знешніх прычын у 70%  выпадкаў з’яўляецца алкагольнае ап’яненне, якое становіцца фонам для суіцыдаў, утапленняў, гібелі ў пажарах, траўмаў і іншых прычын. Алкагалізацыя насельніцтва вядзе да зніжэння адказнасці людзей за ўласнае здароўе і жыццё і вядзе да смерці ад сардэчных, псіхічных, анкалагічных хвароб, хаця пры рэгулярным і адказным лячэнні можна было падоўжыць жыццё на многія гады.
Як заўважыў Канстанцін Баканаў, сучасны ўзровень медыцыны дазваляе выкарыстоўваць хворым самыя новыя распрацоўкі, атрымліваць лячэнне ў лепшых спецыялізаваных клініках вобласці і рэспублікі. Так, за апошнія 10 гадоў больш за 200 хворых атрымалі сучасную аператыўную кардыялагічную дапамогу (пратэзаванне, стэніраванне, шунціраванне, нават адну паспяховую перасадку сэрца).
Раённая бальніца мае сучаснае абсталяванне для правядзення шэрагу ранніх дыягностык хвароб, набываецца найноўшае абсталяванне. Так, у красавіку будзе ўсталяваны сучасны камп’ютарызаваны рэнтгеналагічны апарат.
Канстанцін Фёдаравіч падрабязна спыніўся на сітуацыі з алкагалізацыяй насельніцтва, рабоце па яе прафілактыцы. На ўліку ва ўрача-нарколага стаіць 616 чалавек, з іх 203  жанчыны. У працаздольным узросце знаходзіцца 575 чалавек, з іх 178 – жанчыны. Знаходзіцца на ўліку 3 нарказалежныя. На прымусовым лячэнні ад алкагалізму знаходзіцца 58 пацыентаў.
Самы высокі ўзровень алкагалізацыі насельніцтва ў Лаўжанскім сельсавеце  – 73 чалавекі (40,0 на 1000 насельніцтва), у Шуміліне – 181 чалавек (35,6 на 1000 насельніцтва); найменшы – у Мікалаеўскім – 33 (23,7) і Каўлякоўскім – 16 (25,0) сельсаветах.
Кіраўнік медыцынскай службы раёна спыніўся на задачах, якія стаяць перад раённымі медыкамі па лячэнні насельніцтва, у тым ліку па прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч выступіў з дакладам “Аб ходзе выканання Дырэктывы Прэзідэнта рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў часці стану пажарнай бяспекі на вытворчых аб’ектах, аб’ектах сацыяльнай сферы і жыллёвага фонду раёна”.
За 2017 год у раёне адбылося 20 пажараў, у якіх загінула 2 чалавекі (ў 2016 годзе – 18 пажараў, гібелі людзей не было). Усе пажары адбыліся ў жыллёвым фондзе. Рост пажараў назіраўся ў Лаўжанскім, Обальскім, Мішневіцкім сельсаветах.
Андрэй Іванавіч расказаў пра прафілактычную работу, якую вядуць супрацоўнікі РАНС, спыніўся на праблемных пытаннях. Гэта, у прыватнасці сітуацыя ў інтэрнатах, якія належаць арганізацыям раёна. Ён выказаў заўвагі і прапановы па ўдасканаленні прафілактычнай работы і папярэджанні гібелі людзей ад агню.
Па ўсіх абмеркаваных пытаннях былі прыняты рашэнні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.



3 комментария по теме “Пра сувязь эканомікі, дэмаграфіі і барацьбы з пажарамі гаварылі на пасяджэнні райвыканкама

  1. …Як адзначыла Таццяна Вараб’ёва, папярэдні прагноз сведчыць пра магчымасць выканання за першы квартал сямі паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з 13 вызначаных сесіямі раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў…
    Если я не ошибаюсь, то про эти семь показателей упоминали в отчете за прошлый год. И снова, только 7 из 13. А когда будет 13 из 13? Что мешает? Если к концу года ничего не изменится, то какой можно будет сделать вывод о работе тех, от кого зависит выполнение этих показателей?

  2. Хочется верить «Тутэйшы!, что Вы также ответственно и досконально выполняете свою работу и требования Вашего руководства, раз так яро обвиняете людей в лености, сомневаюсь что это так, поэтому лучше молчать и делать, чем трепаться и поучать других.

  3. Иван Владимирович, даже не сомневайтесь! Я берусь за ту работу которую в силах выполнить «ответственно и досконально», за иную,по своей воле, я не берусь, что бы не вводить людей в заблуждение и зря не обнодёживать. А по поводу «обвинять людей в лености», это диагноз от Вас. В моём комментарии про это ни слова.И «поучать»:разве я кого то поучаю? Я жду результата! А из года в год одно и тоже. Разве не так? А у Вас, Иван Владимирович, видать все по Жванецкому:»При чем здесь борщ, когда такой процесс на кухне!»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *