Знакомьтесь, участковый инспектор милиции Виктор Галузо

Актуалии Безопасность Общество

Участковы інспектар  разбярэцца і дапаможа
Старшы участковы інспектар міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС капітан міліцыі Віктар Леанідавіч Галуза  абслугоўвае тэрыторыю Лаўжанскага сельсавета.
“Пасаду “старшы інспектар” Віктар Галуза атрымаў за прафесіяналізм, за добрыя паказчыкі ў рабоце, – расказаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС В. М. Воранаў. – У мінулым годзе ён раскрыў 6 злачынстваў, прыцягнуў да адказнасці за дробнае хуліганства 54 чалавекі, за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане – 67 грамадзян”.
У Шумілінскім РАУС Віктар Галуза працуе трэці год. Ён прыйшоў сюды з багажом ведаў і вопыту: за плячыма – юрыдычная адукацыя, некалькі гадоў работы інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх ў Полацкім ГАУС, затым – участковым інспектарам у Баранавічах. На думку ўчастковага, працаваць на радзіме (Віктар родам з Шуміліна) значна прасцей, бо тут усіх ведаеш. Безумоўна, работа ўчастковага – не з лёгкіх. Прыходзіцца быць і юрыстам, і псіхолагам, і міліцыянерам адначасова. Віктар Галуза заўсёды вытрыманы, тактоўны, ветлівы. А галоўнае, вяскоўцы яму давяраюць і звяртаюцца са сваімі праблемамі, бо ведаюць: участковы – разбярэцца і дапаможа.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 18 ад 04.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *