7 апреля отмечается Всемирный день здоровья

Актуалии Здоровье

Правільнае харчаванне і спорт – супраць хваробы
У гэтым годзе Дзень здароўя прысвечаны цукроваму дыябету. Цукровы дыябет – эндакрыннае захворванне, якое развіваецца ў выніку адноснай або абсалютнай недастатковасці гармону інсуліну, што прыводзіць да стойкага павелічэння змяшчэння ў крыві глюкозы. Хвароба можа прывесці да развіцця сардэчна-сасудзістай паталогіі, страты зроку, нырачнай недастатковасці, страты канечнасцяў і смяротнага зыходу.
Існуюць два тыпы цукровага дыябету: 1 тып (інсуліназалежны, “дыябет маладых”); 2 тып (інсулінанезалежны, “дыябет пажылых”).  Рост захворвання адбываецца з-за дыябету 2 тыпу, які складае 90-95% усіх выпадкаў дыябету. Цукровы дыябет 2 тыпу звычайна ўзнікае пасля 40 год, але сёння гэта захворванне дыягнастуецца  нават у дзяцей з лішняй вагой.
Цукровы дыябет развіваецца павольна, не выклікае яскравых сімптомаў, таму дыягназ ставіцца вельмі позна, калі ў чалавека з’яўляюцца цяжкія ўскладненні. Часта цукровы дыябет выяўляецца пры “катастрофе” ў арганізме (могуць здарацца гіпертанічны крыз, інфаркт міякарда, інсульт), калі выяўляецца павышаны цукар у крыві.
Сімптомы дыябету: павышаная смага і частае мочаспусканне; парушэнне зроку, павышаная стамляльнасць, страта вагі пры звычайным рацыёне харчавання, сверб скуры і слізістых.
Адзначаецца рост захворвання на цукровы дыябет у нашым раёне. Калі ў 2013 годзе на цукровы дыябет хварэў кожны 40 жыхар, то ў 2015 годзе – кожны 30 жыхар. Сёння ў Шумілінскім раёне на ўліку па цукровым дыябеце стаяць 628 чалавек.
Як папярэдзіць развіццё цукровага дыябету? Правільнае харчаванне і фізічныя практыкаванні, а не прыём лекавых сродкаў, з’яўляюцца самымі эфектыўнымі спосабамі зніжэння вагі і рызыкі развіцця цукровага дыябету 2 тыпу.
Сяргей КОНЫШАЎ, галоўны ўрач Шумілінскага РЦГЭ.
Ларыса ВІЛЬНЕЎСКАЯ, эндакрынолаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *