8 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

Актуалии Духоўнае

8 красавіка – Вялікдзень
(па календары праваслаўнай канфесіі)

Дарагія землякі!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя добрыя віншаванні з вялікім праваслаўным святам – Вялікаднем!
Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе ўрачыстасць  сапраўдных духоўных каштоўнасцяў: міласэрнасці, справядлівасці, дабра і сапраўднай веры. Яно  робіць наш свет больш духоўным і чыстым, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.
З добрай весткай пра Уваскрэсенне Ісуса Хрыста прыходзіць у нашы дамы вера ў цуды, стварэнне і адраджэнне, перамогу жыцця над смерцю, дабра на цёмнымі сіламі. Вясновае абуджэнне прыроды сімвалізуе новы віток жыцця, абуджае ў душах самыя светлыя пачуцці і памкненні.
Няхай у кожным доме на Шуміліншчыне за шчодрым велікодным сталом збяруцца дружныя сем’і, людзі старэйшага пакалення будуць заўсёды атулены клопатам і ўвагай блізкіх, а дзеці нашы растуць у любові і разуменні. Няхай дабро і дабрабыт пануюць на нашай малой радзіме, а ўпэўненасць у заўтрашнім дні аб’яднае нашы намаганні і натхняе на новыя справы і здзяйсненні.
Няхай ваша сэрца заўсёды знаходзіцца ў радасці, думкі – у добрай разважнасці, цела – у здароўі, а лёс – у промнях міласэрнасці Усявышняга!
Надрукавана ў №27 ад 06.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *