Віншаванне на Божае Нараджэнне

Актуалии Духоўнае

Віншаванне на Божае Нараджэнне
У гэтую ноч, напоўненую ззяннем Надыходзячага Госпада, жадаю ўсім вам, шаноўныя жыхары Шуміліншчыны, Божага бласлаўлення і супакою душы. Няхай у штодзённай працы пануюць лад і поспех, а ў доме – здароўе, паразуменне і хрысціянскае прабачэнне. Жадаю спакойных і глыбока пражытых Святаў Божага Нараджэння, плённага адпачынку ў сямейным асяроддзі, а таксама спаўнення ўсіх найбольш таемных мараў у надыходзячым новым 2015 годзе.
Айцец Анджэй Юхневіч ОМІ, пробашч Парафіі Маці Божай Фацімскай
у Шуміліне.

Парадак Святых Імшаў у Шумілінскім раёне:
24 снежня ў 21.00 – Мішкавічы (Пастэрка), 22.00 – Обаль (Пастэрка);
25 снежня ў 00.00 – Шуміліна (Пастэрка), 9.00 – Шуміліна, 11.30 – Мішкавічы, 13.00 – Обаль, 18.00 – Шуміліна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *