В гостях у Деда Мороза побывали третьеклассники Шумилинской СШ №1

Молодёжь

У рэзідэнцыю да Дзеда Мароза
Як нам пашанцавала! Нядаўна наш 3 “А” клас пабываў у казачным лесе у гасцях у Дзеда Мароза. Аказваецца, цяпер не трэба ехаць у Белавежскую Пушчу, яго зараз можна знайсці ў Прыдзвінскай рэзідэнцыі, непадалёк ад Віцебска. Нас сустрэлі Скамарохі, яны нам і расказалі, што калі мы хочам трапіць да Дзеда Мароза і адкрыць чароўны куфэрак, трэба знайсці 6 ключоў. Дапамагаў выконваць заданні Ямеля.
Першы ключ знаходзіўся ў Бабы-Ягі, другі – у Вадзяніка, трэці – у Ката Баюна. Чацвёрты ключ мы знайшлі ў Яснага Сокала, пяты схаваў Кашчэй Бессмяротны. Пры кожнай сустрэчы нам трэба было выконваць якое-небудзь заданне.
А шосты ключ быў чароўны, ён знаходзіўся каля сядзібы Дзеда Мароза і, каб ключ атрымаць, мы гаварылі заклінанні – і чароўны куфэрак адчыніўся. А там былі падарункі! Пасля мы вадзілі карагоды і спявалі песні.
Вялікі дзякуй нашай настаўніцы Наталлі Уладзіміраўне Догель і бацькам за такі навагодні падарунак!
Дар’я БУЕВА, вучаніца 3 “А” класа СШ №1.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *