Вы спрашивали: как зарегистрировать автомобиль?

Вопрос-Ответ

Як зарэгістраваць аўтамабіль?
Апошнім часам у дзяржаўтаінспекцыю паступае шмат пытанняў ад жыхароў раёна наконт продажу і  афармлення аўтамабіляў. Вось і падчас  “прамой лініі” з начальнікам ДАІ РАУС многіх жыхароў раёна цікавіла, якія дакументы патрэбны пры афармленні машын у абласной дзяржаўтаінспекцыі.
“Прадавец павінен зняць з уліку свой аўтамабіль, – тлумачыць М. У. Гаралевіч. – Прычым, зрабіць гэта можна як загадзя, так і ў дзень продажу. Прадаўцу, які разам з пакупніком едзе ў абласную ДАІ, трэба мець з сабой пашпарт і дакументы на машыну. Пакупніку дастаткова пашпарта. Пасля таго, як супрацоўнікі ДАІ агледзяць аўтамабіль і звераць нумары агрэгатаў, пакупнік ставіць на ўлік ужо свой аўтамабіль. Прычым, рэгістрацыйныя нумары, калі машына куплена на тэрыторыі Віцебскай вобласці, могуць заставацца ранейшыя. Некаторых цікавіць пытанне, ці патрэбна пакупніку мець з сабой у час рэгістрацыі аўтамабіля медыцынскую даведку. Не, яна не патрэбная”.
Падчас навагодніх акцый многія жыхары раёна купілі сабе мапеды. Але не ведаюць, як іх зарэгістраваць. “Перш-наперш з дакументамі на пакупку і пашпартам трэба звярнуцца ў дзяржаўтаінспекцыю ў Шуміліне, – кажа М. У. Гаралевіч. – Нашы супрацоўнікі напішуць акт зверкі нумарных агрэгатаў, з якім потым трэба ехаць у абласную ДАІ для атрымання рэгістрацыйных знакаў. Наяўнасць мапеда там неабавязковая”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *