Задачи ставит зима

Президент

Зіма ставіць задачы
На першы план сярод надзённых задач свае праблемы вылучае зіма. Яна пераводзіць на асаблівы рэжым работы жыллёва-камунальную службу, райпаліўзбыт, лясгас, дарожную і іншыя арганізацыі.
Забеспячэнне насельніцтва раёна цяплом, дрывамі, расчыстка дарог і двароў ад снегу, дахаў ад наледзі – гэтыя пытанні былі перашачарговымі на раённай селектарнай нарадзе, якую правёў учора кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Асаблівую актуальнасць пытанні набываюць у сувязі з маючымі адбыцца моцнымі снегападамі, аб якіх папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Апроч гэтага В. А. Падляшчук засяродзіў увагу на пытаннях разліку за энергарэсурсы, у тым ліку разліку насельніцтва за спажытае цяпло (дарэчы, за спажыванне газу раён штодзень “выкладвае” ад 40 да 50 мільёнаў рублёў), бяспекі пры правядзенні навагодніх мера-прыемстваў, работы са зваротамі грамадзян.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *