На рабочем совещании в райисполкоме: школу искусств сдать да 3 июля, а должников выселять из квартир

Актуалии Президент

Школу мастацтваў здадуць да 3 ліпеня, а даўжнікоў выселяць з кватэр
Рухацца наперад па ўсіх накірунках – такую задачу паставіў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны на рабочай нарадзе ў райвыканкаме. Грошай заўсёды не хапае, адзначыў Уладзімір Пятровіч, тым не менш мы павінны будаваць жыллё, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, рамантаваць дарогі, бальніцы і школы.
Дарэчы, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка паведаміла, што на завяршэнне рамонтных работ па школе мастацтваў бюджэт выдзеліў 1 мільярд рублёў. Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў і начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі А. Ф. Мацвяйчук запэўнілі, што аб’ект будзе здадзены да 3 ліпеня бягучага года – да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старшыня райвыканкама заслухаў справаздачы начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікоў раённых службаў аб выніках работы за студзень бягучага года і пачатак лютага. Ён звярнуў увагу на тое, што ў рабоце не хапае аналізу, а без гэтага няма руху наперад. У першую чаргу гэта датычыцца развіцця жывёлагадоўчай галіны, у прыватнасці работы па аднаўленні дойнага статку.
Пры абмеркаванні пытанняў жыллёва-камунальнага абслугоўвання насельніцтва начальнік УП ЖКГ І. К. Штуро паведаміў, што прадпрыемства зараз вядзе актыўную барацьбу з неплацельшчыкамі, 246 выканаўчых надпісаў знаходзяцца ў судзе, пададзены 3 іскі на высяленне, 46 неплацельшчыкаў адключаны ад камунальных паслуг (дарэчы, пасля гэтай рашучай меры 8 спажыўцоў разлічыліся з даўгамі). Тым не менш пратэрмінаваная запазычанасць складае 341 мільён рублёў.
На нарадзе былі разгледжаны і іншыя на-дзённыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
надрукавана ў №13 ад 18.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *