На «Витконпродукте» в Шумилино работают толковые технологи

Экономика

Талковыя тэхнолагі – шлях да поспеху
На думку начальніка забойнага цэха “Вітконпрадукта” П. М. Шустрова, прадпрыемству пашанцавала на талковых тэхнолагаў. Яны ў адказе за цэх раздзелкі, за цэх вытворчасці каўбасных і вэнджаных вырабаў, за выпуск новых відаў прадукцыі.
Як расказала галоўны тэхнолаг Алена Мікалаеўна Пінягіна,  у канцы мінулага года пачалі выпускаць новую прадукцыю: мясную закуску “Элітная”, каўбасы “Юбілейная” і “Для сняданку”.  Выпусцілі эксперыментальную партыю фаршу з курынага філе “Элітны”, які хутка з’явіцца на прылаўках магазінаў.
Уся прадукцыя прадпрыемства экалагічна чыстая і якасная, яна адпавядае ўсім санітарным стандартам, адзначае Алена Мікалаеўна. І, зразумела, карыстаецца поспехам у пакупніка. Пацвярджэнне таму – кругласутачная работа (у чатыры змены) цэха вытворчасці каўбасных і вэнджаных вырабаў. За месяц тут вырабляюць каля 270 тон прадукцыі. Гэта больш за 80 найменняў, падлічылі тэхнолагі.
Як лічыць П. М. Шустроў, кожны тэхнолаг прадпрыемства – на сваім месцы. Вопыт мінчаніна Яўгена Барысавіча Трафімава, які дагэтуль працаваў у Расіі і Польшчы, спалучаецца з маладосцю і энтузіязмам Алены Караленка і Андрэя Прымака. І ў тэхнолагаў работа ладзіцца. Наперадзе – шмат новых задумак, планаў, распрацовак новага асартыменту мясных і каўбасных вырабаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №5 ад 20.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *