Депутаты изменили ставки налогов

Актуалии Власть

Зменены стаўкі падаткаў
16 студзеня адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі ўнесены змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў №34 ад 23 снежня 2014 года.
Як патлумачыла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, неабходнасць унесці змяненні ў рашэнне раённага Савета выклікана тым, што 30 снежня 2014 года ўступілі ў сілу змяненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія вызначаюць стаўкі падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.
Па прапанове дэпутата раённага Савета начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка дэпутаты раённага Савета дэпутатаў прынялі рашэнне аб ўнясенні змяненняў у папярэдняе рашэнне і прывялі стаўкі названых падаткаў у адпаведнасць з Падатковым кодэксам.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №5 ад 20.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *