Творчасць не мае абмежаванняў

Актуалии

Дружнай сям’ёй прыйшлі на “Горад майстроў” члены раённай арганізацыі інвалідаў разам з яе кіраўніком Л. М. Нагібавай. “Усяго нас рыхтавалася да свята 26 чалавек — вязалі, пяклі, вышывалі, — расказала Любоў Мікалаеўна. — Мы ўпершыню прымаем удзел у такім свяце”.
Уразіла арыгамі жыхаркі райцэнтра Г. Г. Балаханавай. Дарэчы, Галіна Генадзьеўна і Галіна Захараўна Бельская якраз 3 ліпеня святкавалі дзень нараджэння. І іх ад душы віншавалі сяброўкі.
Побач размясцілася выстава раённай ветэранскай арганізацыі, тут таксама знайшліся майстры і фантазёры: самаробныя скураныя сумкі, льняныя сурвэткі, сувенірныя распісныя бутэлькі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *