В этом году в Шумилинском районе четверо выпускников закончили школу с золотой медалью. Поздравляем!

Актуалии Образование

Чатыры золата!

Ева Штокіна.

Дар’я Бабуська.

Сяргей Пусянкоў.

Ганна Шаматурына.

Сёлета ў нас іх чацвёра – залатых медалістаў, якія адзінаццаць год ішлі да сваёй мэты і для якіх лагічным завяршэннем напружанай, стараннай штодзённай працы стала атрыманне “золата”. Знаёмцеся з залатым фондам Шуміліншчыны 2017 года: Дар’я Бабуська з Шумілінскай СШ №1, Сяргей Пусянкоў са Слабадской СШ, Ганна Шаматурына з раённай гімназіі і Ева Штокіна з Обальскай СШ.

Як бачым, “геаграфія” намінантаў даволі шырокая.
Практычна кожнаму з сёлетніх медалістаў узнагарода па вялікаму рахунку ніякіх бонусаў не дасць, бо ніхто з іх не плануе ісці на педагагічныя спецыяльнасці. Тым не менш, як прызналіся самі выпускнікі, медаль для іх была свайго роду матывацыяй на вынік. І заслужыць яе было складана.
Куды ж мараць паступаць медалісты? Двое будуць штурмаваць сталічныя ВНУ. У прыватнасці, Дар’я Бабуська марыць пра БДУІР і IT-тэхналогіі, Сяргей Пусянкоў – пра БДУ і навуковую дзейнасць у біялогіі.  Аня Шаматурына вельмі хоча стаць правізарам, таму плануе падаваць дакументы ў Віцебскі медуніверсітэт. Звязаць сваю прафесію з медыцынай марыць і Ева Штокіна.
Зараз у выпускнікоў адны думкі і адны клопаты. Зразумела, якія: на маю просьбу закончыць фразу “Я хачу….” усе, не задумваючыся, адказалі “па-ступіць ва ўніверсітэт”, а пасля дадалі “і быць шчаслівымі ў жыцці”. Ім здаецца на сённяшні дзень, што менавіта з першага выцякае другое.
*  *  *
Сёлета ў нашым раёне восем дзевяцікласнікаў атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі асаблівага ўзору. Пяцёра з іх – вучні Шумілінскай СШ №1: Анастасія Барышава, Арына Карпушэнка, Ягор Лазука, Карына Лінкевіч і Максім Пашкевіч; дзве гімназісткі: Алена Баркоўская і Ганна Зданевіч, а яшчэ Анастасія Садоўская  з Обальскай СШ. Будзем чакаць і іх залатых медалёў.
Пажадаем ім усім поспехаў, удачы і спаўнення мар! І абавязкова быць шчаслівымі!
Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №45 ад 13.06.2017 г.



5 комментариев по теме “В этом году в Шумилинском районе четверо выпускников закончили школу с золотой медалью. Поздравляем!

  1. Золото и всё! А где же благодарность от властей?! Видел сюжет из Борисова: каждому «золотому» выпускнику вручали, кроме всего прочего, и сертификат на 1150 рублей. А нам что, слабо? Или мы живём в другой стране? Ни-ще-та!

  2. А, собственно, за что сертификат? Медалисты пока ничего не вложили в экономику. чтоб брать из копилки.

  3. Не показатель эта «золотая медаль», так как у нас её чаще всего получают дети учителей, той же школы или детки начальников с которых школа или директор , что-то получал. А в результате этих «медалистов» выгоняют из ВУЗов или доучивают, но уже на платном заочном или очном. Липовые медали за коррупционные взгляды, а не за реальные знания.

  4. Товарищи взрослые, что же вы злые такие. Что же вам плохого дети сделали? Стыдно за вас перед ними.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *