С 16 по 22 января за отсутствие детских автокресел в Шумилинском районе оштрафовано 7 водителей

Безопасность Общество

А дзе дзіцячае аўтакрэсла?
З 16 студзеня ўступілі ў сілу змяненні ў Правілах дарожнага руху, згодна з якімі для перавозкі дзяцей павінна выкарыстоўвацца дзіцячае аўтакрэсла, а аўтамабіль павінен быць пераабуты ў зімовыя колы.
Як жыхары раёна прытрымліваюцца гэтых новаўвядзенняў, высвятлялі падчас чарговага рэйду па дарогах раёна  супрацоўнікі ДАІ разам з карэспандэнтам раённай газеты. У райцэнтры прыпынілі каля двух дзясяткаў машын. Трапіўся толькі адзін вадзіцель, які і ў студзені ездзіць на летніх шынах. Вадзіцель чэсна прызнаўся, што “на колы не хапіла грошай”, таму і не купіў. “У такім разе хадзіце пешшу, а машыну пакідайце ў гаражы, –параіў М. У. Гаралевіч. – А зараз трэба шукаць грошы на штраф”. Дарэчы, за адсутнасць на аўто зімовых шын уладальніку пагражае штраф ад 0,5 да 1 базавай велічыні.  За паўторнае парушэнне  – ад 2 да 5 базавых велічынь.
У а.-г. Мікіціха  ўсе машыны, якія спынілі, былі на зімовых шынах. Адзін мясцовы жыхар перавозіў свайго непаўналетняга сына ў дзіцячым крэсле. Усё як мае быць. Затое ў Обалі было больш парушальнікаў. Адразу трапіў на вочы аўтамабіль “Пежо”, у якім ехала маладая пара з дзіцём. Трохгадовага хлопчыка трымала на каленках маці, дзіцячае крэсла ў машыне адсутнічала.  За гэта вадзіцелю пагражае штраф ад 0,5 да 4 базавых велічынь, паўторна – ад 2 да 8 БВ. Яшчэ на аднаго з обальскіх вадзіцеляў быў складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што не пераабуў машыну ў зімовыя колы.
Па падліках супрацоўнікаў ДАІ,  з 16 па 22 студзеня за адсутнасць дзіцячых аўтакрэслаў у машынах былі аштрафаваны сем вадзіцеляў, а за адсутнасць зімовых шын  – пяць вадзіцеляў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №7 ад 27.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *