Пошлите рисунки на экологический конкурс

Образование Экология

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс малюнкаў на экалагічную тэматыку
З мэтай фарміравання экалагічнай культуры ў дзяцей, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды, развіцця творчага патэнцыялу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь штогод праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
Першы этап конкурсу на раённым узроўні праводзіцца з 1 лютага па 1 сакавіка. Асобы, якія вырашылі прыняць удзел у конкурсе, у вызначаны  тэрмін накіроўваюць свае работы ў раённую інспекцыю з адзнакай “На рэспубліканскі конкурс  лепшага дзіцячага малюнка на экалагічную тэматыку”. Кожная работа павінна суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка з указаннем прозвішча,  імя і ўзросту аўтара, назвы ўстановы адукацыі, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Работы падаюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматаў ад А4 да А1.
На конкурс прымаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, якія паказваюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя. Конкурс праводзіцца па дзвюх узроставых групах: дзеці ад 3 да 5 год; дзеці ад 6 да 10 год.
Падвядзенне вынікаў першага (раённага) этапа конкурсу пройдзе 2 сакавіка, пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца паўната раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць работ, выхаваўчая і грамадская значнасць, яркасць і арыгінальнасць у падачы матэрыялу. Лепшыя работы будуць накіраваны на абласны этап конкурсу.
Чакаем вашы работы па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, каб. № 126.
І. БЛІЗНЕЦ,галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *