Семиклассники Шумилинской СШ №1 вышли на спортландию вместе с родителями

Образование Семья

“Дружныя сямейкі”
У пазамінулую суботу ў СШ №1 адбылася спартландыя “Дружныя сямейкі” паміж вучнямі 7 “А” (кл. кіраўнік Н. В. Філіпава) і 7 “В” (С. У. Гаралевіч) класаў і іх бацькамі. Усе, хто прыйшоў гэтым ранкам у школьную спартзалу, атрымаў шмат станоўчых эмоцый. Бо не кожны дзень выпадае шчасце бачыць сваіх маму ці тату на спартыўнай пляцоўцы, спаборнічаць у адной камандзе. Наогул гульня была цікавай і захапляльнай.
У якіх толькі конкурсах не давялося ўдзельнічаць “спартсменам”: усляпую на “час” збіраць яйкі”, “саджаць і збіраць ураджай бульбы”, катаць і катацца на каталачках, дэманстраваць уменні ў валоданні клюшкамі і мячыкамі…
Сапернікі ішлі да фінішу з роўным лікам, аднак у перадапошнім конкурсе з разрывам у адзін бал перамагла каманда 7 “В” класа. Віншуем! Але камандзе 7 “А” класа не трэба засмучацца, бо тут жа не алімпіяда і не чэмпіянат свету, тут  галоўнае не перамога, а ўдзел. І ведаеце, такія мерапрыемствы вельмі збліжаюць бацькоў і дзяцей, а таксама аднакласнікаў. А гэта – галоўнае.
Арына КАРПУШЭНКА, вучаніца 7 “А” класа Шумілінскай СШ №1.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *