Свыше 200 шумилинских школьников принимают участие в районном этапе республиканской олимпиады

Образование

На раённым этапе – 200 вучняў
Амаль 800 вучняў бралі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды, які праходзіў у кастрычніку ў школах раёна. 419 школьнікаў сталі пераможцамі, а лепшыя з лепшых атрымалі права паказаць свае веды на другім, раённым, этапе.
“Сёлета, як і летась, раённыя алімпіяды праходзяць у тры дні, – адзначае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Талстая. – Звыш 200 вучняў  будуць змагацца за перамогу па розных вучэбных прадметах.
Самыя папулярныя прадметы – руская і беларуская мовы, біялогія.  Найбольшая  колькасць удзельнікаў з раённай гімназіі і СШ №1, з сельскіх школ – з Мішневіч”.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова пажадала  вучням годна паказаць  свае веды, перамагчы і прадстаўляць наш раён  на абласным і на рэспубліканскім этапах. Тым больш, што ў мінулым годзе нашы вучні прывезлі два другія месцы з рэспубліканскай алімпіяды.
Урачыста прагучала клятва алімпійцаў. Старшакласнікаў чакала 4-6 гадзін (у залежнасці ад абранага прадмета) напружанай працы. У першы дзень свае веды вучні  паказвалі па матэматыцы і біялогіі, грамадазнаўству і рускай мове.
Пераможцы раённай алімпіяды будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе алімпіяды, які пройдзе ў студзені.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *