Фестиваль православной культуры «Кладезь» порадовал жителей и гостей Шумилино богатой духовной программой

Актуалии Духоўнае

Тыдзень святла і дабра
Наш раён ушанаваў штогадовы фестываль праваслаўнай культуры “Скарбніца”, які будзе доўжыцца да 17 лютага. Такое свята духоўнасці, дабра і святла ў нас ладзіцца ўпершыню.
Наогул жа фестываль бярэ свае вытокі з 2008 года. Ён прайшоў сваім дабрадайным крокам па многіх гістарычных і праваслаўных мясцінах рэспублікі. І вось  сёлета абрана Шуміліна. І абрана не выпадкова. Многае робіцца раённымі ўладамі, Шумілінскім благачыннем па адраджэнні духоўнасці. Прымае прыхаджан у Обалі Свята-Ануфрыеўская царква,  шмат высілкаў каштавала адказным асобам  будаўніцтва царквы ў Шуміліне.
Праўда,  да першага богаслужэння тут справа не дайшла, аднак многія звяртаюць увагу на тое, што з кожным днём аблічча царквы мяняецца, усё больш набывае яна абрысы  шаноўнага і прыгожага храма.
Гэтыя старанні высока ацэнены царкоўнымі ўладамі. Да нас на праваслаўную выставу-кірмаш прыехалі арганізатары свята – са Свята-Елісавецінскага манастыра і прывезлі з сабой плён працы сваіх майстроў. У дзень адкрыцця фестывалю ў фае раённага Цэнтра культуры, як кажуць, не было дзе ўпасці яблыку…
Яшчэ да адкрыцця фестывалю прадстаўнікі калектываў райцэнтра збіраюцца ля  храма Афанасія Брэсцкага. На машыну пагружаецца званіца, выносяцца харугвы, абразы, і  крыжовы ход пад меладычныя гукі званоў ідзе да месца збору – у раённы Цэнтр  культуры.  Усе праходзяць праз ажурную брамку ля ўваходу ў РЦК,  выкананую па-майстэрску, умела і дабротна.
Адкрываецца фестываль богаслужэннем. Яго вядуць святары Фёдар і Уладзімір Пучынскія. Затым выступае намеснік старшыні райвыканкама А. П.  Быкаў. “Для нас  вялікі гонар прымаць  фестываль праваслаўнай культуры, – кажа Алег Пятровіч. – У раёне наладжана сувязь паміж выканкамам і царквой і нямала зроблена, каб наш прыхаджанін далучаўся да вечных вытокаў…”.
“У раёне радасная падзея, на нашу зямлю ступіў фестываль праваслаўнай культуры. Сёння, магчыма, як ніколі раней, важна далучаць людзей да праваслаўных каштоўнасцей, несці людзям словы дабра, святла і міру, – гэта вытрымка з выступлення іерэя айца Фёдара. –  І многа цікавага і мудрага  спазнае наш прыхаджанін. Вядома, пры ўмове, калі будзе разам з намі жыць фестывалем…”.
Гэтую думку прадоўжыла сястра Фаціма. Сястрынцтва ў гонар Святой вялікапакутніцы княгіні Елісаветы (Мінск), якую прадстаўляе яна, – адзін з арганізатараў фестывалю. Таму ў фае РЦК пераважалі лаўкі з манастыра. Прадаваліся абразкі і царкоўныя  рэчы, кераміка, сувеніры з рознакаляровага шкла, кнігі і дыскі, мёд і лекі, прадметы касметыкі.
“Нашы вырабы выкананы з любоўю і цеплынёй, з малітвамі, – казала сястра Фаціма, – і  нясуць цеплыню рук сваіх і часцінку добрага сэрца…”. Яна спынілася на гісторыі манастыра (ён малады – усяго пятнаццаць год), расказала, што пры ім створана і працуе 20 майстэрняў, ёсць свае храмы. Манастыр дае прытулак розным асацыяльным людзям – былым п’яніцам, наркаманам, тым, хто большую палову жыцця правёў у турме, яны дзякуючы старанням манастыра вяртаюцца  да нармальнага чалавечага жыцця.
Падчас фестывалю шумілінцаў і гасцей чакае нямала цікавых і займальных сустрэч.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №12 ад 13.02.2015 г.



3 комментария по теме “Фестиваль православной культуры «Кладезь» порадовал жителей и гостей Шумилино богатой духовной программой

  1. А. П. Быкаў. “У раёне наладжана сувязь паміж выканкамам і царквой і нямала зроблена, каб наш прыхаджанін далучаўся да вечных вытокаў…”. Естественно налажена, исполком отжимает деньги у людей на церковь…Странное рвение преда, который, по его же словам атеист, угодить…Предположу, что есть материальный интерес…

  2. Голословные утверждения квалифицируются как клевета

  3. «Странное рвение преда, который, по его же словам атеист, угодить…» — это очень хорошо, что руководство тянется к хорошему и светлому. Молодцы храм строить начали. А то Шумилино, как изгой было без церкви и Бога.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *