В Шумилинском районе наградили лучших заготовителей кормов

Актуалии Общество Экономика

Задаюць тон у рабоце

У раёне падведзены вынікі работы па нарыхтоўцы кармоў першым укосам. На мінулым тыдні начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталь Коваль і в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Варкун павіншавалі перадавікоў зялёнага жніва, уручылі ім падзячныя лісты і прэміі.
Сёлета ў ААТ “Прыазёрны мір” ажно трое лідараў. Так, лепшым на падборы зялёнай масы на КВК-800 аказаўся Міхаіл Шыёнак, на рахунку якога 8449 тон. На КЗР-10 з касілкай КПР-10 сваіх калег з іншых гаспадарак абышоў Генадзь Леановіч, які скасіў 880 гектараў травы. Механізатар жа гэтай жа гаспадаркі Сяргей Пясецкі аказаўся лепшым па перавозцы – на яго рахунку 3608 тон.
У гэты ж дзень павіншавалі і лідара з ААТ “Лаўжанскае”.  Анатоль Чэклін, які працаваў з граблямі, справіўся з 1105 гектарамі.
Дасягнутыя паказчыкі падчас нарыхтоўкі кармоў – узор прафесійнага майстэрства, творчага стаўлення да працы і дысцыплінаванасці. Менавіта з лідараў, якія задаюць тон у рабоце, і трэба браць прыклад астатнім, адзначыў В. У. Коваль.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №61 ад 08.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *