Информационные группы райисполкома выступили в трудовых коллективах

Актуалии Президент

Сустрэчы ў калектывах

На мінулым тыдні ў арганізацыях раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйныя групы райвыканкама наведалі працоўныя калектывы, правялі размовы па актуальных пытаннях, якія адбываюцца ў краіне, у свеце і нашым раёне.
Асноўная тэма дня інфармавання прысвечана падвядзенню вынікаў выбараў Прэзідэнта краіны і інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на вышэйшую дзяржаўную пасаду – “Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь – гарант Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна”. Беларускі народ у чарговы раз падтрымаў дзеючага Прэзідэнта і адобрыў перадвыбарную праграму кіраўніка дзяржавы “За будучыню незалежнай Беларусі”.

Па актуальных пытаннях дня
Менавіта на гэта скіраваў увагу калектыву райветстанцыі старшыня раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны, які праводзіў у пятніцу сустрэчу ў гэтай установе. Беларуская дзяржава забяспечвае ўстойлівую сацыяльную палітыку, нацэленую на падтрымку ўсіх катэгорый насельніцтва, на эканамічнае развіццё. Кіраўнік дзяржавы падчас свайго выступлення на інаўгурацыі павёў размову пра падтрымку сталага пакалення нашых людзей, дзяцей, як нашай будучыні, адзначыў Уладзімір Пятровіч. Укладанні дзяржавы ў медыцыну, падтрымку мацярынства і дзяцінства забяспечылі Беларусі лідзіруючыя сусветныя пазіцыі ў гэтых напрамках разам з такімі развітымі дзяржавамі, як ЗША, Канада. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі Прэзідэнт краіны з’яўляецца гарантам правоў і свабод чалавека і грамадзяніна і на іх забеспячэнне скіравана дзейнасць урада, усіх органаў улады.
У ходзе размовы былі закрануты і праблемы грамадскай бяспекі, якія надзвычай востра стаяць у свеце апошніх падзей ў Францыі, некаторых іншых краінах. Кіраўнік раёна падкрэсліў важнасць спакойнай абстаноўкі ў нашай краіне, якую трэба цаніць і берагчы.
Былі закрануты пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і нашага раёна за дзевяць месяцаў бягучага года. Старшыня райвыканкама расказаў пра мадэрнізацыю Обальскага керамічнага завода, якая ўступіла ў завяршальную стадыю, пра стварэнне новых прадпрыемстваў у раёне, пра планы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў  і іншае.
Перад прысутнымі выступілі члены інфармацыйнай групы, якія расказалі пра сітуацыю ў раёне па сваіх напрамках дзейнасці. Пасля завяршэння сустрэчы работнікі калектыву райветстанцыі мелі магчымасць задаць асабістыя пытанні кіраўніку раёна і членам групы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

“Многае залежыць ад нас”
Інфармацыйная група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай працавала ў раённай гімназіі. Найперш Ірына Мікалаеўна падзялілася з удзельнікамі сустрэчы ўражаннямі ад інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі, на якой яна пабывала ў складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці. Стала зразумела, што гэта падзея, якае мае найважнейшы дзяржаўны статус, пакінула безліч асабістых, самых прыемных уражанняў у гасцей.
Ірына Мікалаеўна выканала просьбу А. Р. Лукашэнкі і перадала вялізны дзякуй усім выбаршчыкам за падтрымку, дзякуй тым, хто мае непасрэднае дачыненне да выбараў. “Вы не мяне выбралі, вы такім чынам упершыню правялі мірна і спакойна выбары, даказалі ўсяму свету, што ў Беларусі мірная і спакойная абстаноўка. І гэта на фоне ўсіх падзей, што адбываюцца ў свеце”, – цытавала Прэзідэнта Ірына Мікалаеўна.
Таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў шмат гаварыла пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна. Яна прызнала няпростым яго сённяшні стан, аднак не безнадзейным. Гэтыя надзеі ў першую чаргу звязаны з мадэрнізацыяй Обальскага керамічнага завода – як самага галоўнага вытворчага прадпрыемства рэгіёна. Мадэрнізацыяй, якая дазволіць прапанаваць на замежны рынак канкурэнтаздольную прадукцыю. Сёння на заводзе ўжо ўстаноўлены першы робат.
Ірына Мікалаеўна адзначыла важны ўклад у развіццё эканомікі раёна прыватных прадпрыемстваў. Заўважыла, што колькасць іх год ад году расце, і калі раней прыватнікі ў асноўным займаліся гандлем, то цяпер гэта і дрэваапрацоўка, і транспартныя паслугі, і сельская гаспадарка, і многае іншае.
Складаная сітуацыя ў сельскагаспадарчай галіне. “Як бы ні казалі, што ўсюды ўсё дрэнна, многае залежыць ад нас, – выказала ўпэўненасць І. М. Новікава. – Таму і выходзіць, што пры аднолькавых умовах вынікі работы атрымліваюцца розныя”. Ірына Мікалаеўна прывяла ў прыклад падыходы да работы ў ПМК-70, і як вынік сярэдняя заработная плата там салідная – шэсць мільёнаў (па раёне – 4,5).
Асаблівую ўвагу старшыня групы звярнула на пытанні бяспекі. У гэтым яе падтрымаў намеснік пракурора А. А. Дзергачоў, адзначыўшы, што ў цэлым па раёне сітуацыя спакойная. Але ж пільнасць, асаблі-ва калі яна тычыцца дзіцячай бяспекі, ніколі не будзе лішняй.
Сістэма ЖКГ раёна з кожным годам становіцца больш складанай, аб’ёмы работ павялічваюцца, фінансаванне скарачаецца, адзначыў намеснік дырэктара УП ЖКГ У. П. Воранаў, выступаючы перад настаўнікамі. Сёлета быў праведзены капітальны рамонт чатырох дамоў.  Вялікі аб’ём капітальных работ быў зроблены па Обалі. У наступным годзе намячаецца капітальны рамонт дома № 11 па вуліцы Кароткіна ў Шуміліне, з заменай плоскага даху на скатны. Дарэчы, прынята рашэнне, адзначыла І. М. Новікава, з наступнага года ўсе капітальныя рамонты рабіць з такім пераабсталяваннем, бо надзвычай дорага абыходзіцца рамонт плоскіх дахаў.
Таксама перад настаўнікамі выступілі іншыя члены інфармацыйнай групы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *