В центре внимания депутатов Шумилинского районного Совета — вопросы дебюрократизации

Актуалии Президент

У цэнтры ўвагі – дэбюракратызацыя
На 11-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў разглядалася пытанне аб рабоце органаў выканаўчай улады, мясцовых Саветаў дэпутатаў па рашэнні праблем насельніцтва і выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12. 2006 г. №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”. У рабоце сесіі бралі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Р. В. Вінакураў.
З дакладам выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.  “Прыняцце і рэалізацыя Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 пацвярджаюць тое вялікае значэнне, якое надаецца ў нашай краіне абароне інтарэсаў асобы, ліквідацыі негатыўных з’яў, звязаных з праяўленнямі бюракратызму ва ўсіх сферах жыцця”, – заўважыла І. М. Новікава.
Ірына Мікалаеўна адзначыла, што работа па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, выкананні патрабаванняў названай Дырэктывы будуецца на аснове ўзаемадзеяння органаў выканаўчай і прадстаўнічай ўлады базавага і пярвічнага ўзроўню, раённых службаў, вынікам якой з’яўляецца стварэнне пэўнай сістэмы работы з насельніцтвам. Работа з насельніцтвам будуецца праз арганізацыю асабістых і выязных прыёмаў кіраўніцтвам раёна, правядзенне “прамых тэлефонных ліній”, прыём грамадзян дэпутатамі раённага і сельскіх саветаў, правядзенне дзён работы з насельніцтвам, праз аператыўнае рашэнне праблем кожнага чалавека.
Сістэматычная работа дае свой плён: колькасць зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам, зменшылася з 383 у 2010 годзе да 195 у 2014 годзе, зменшылася і колькасць зваротаў у вышэйстаячыя арганізацыі з 78 да 20 адпаведна.
Пытанні, звязаныя з рэалізацыяй патрабаванняў Дырэктывы №2, пастаянна разглядаюцца на пасяджэннях раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, сесіях раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 44 прыёмы грамадзян, на якіх прыняты 87 чалавек, у тым ліку старшынёй райвыканкама – 51 чалавек. Большасць пытанняў былі аператыўна вырашаны, на 1.02.2015 года на кантролі знаходзіцца 18, у тым ліку 9 – тычацца жыццезабеспячэння грамадзян. Разам з тым, адзначыла старшыня раённага Савета, шэраг пытанняў цягнецца з мінулых гадоў (2011-2013).
У 2014 годзе праведзена 26 “прамых” ліній, на якія звярнуліся 108 чалавек, пастаўлена 119 пытанняў. У асноўным гэта пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жыллёвага заканадаўства (29%), аграпрамысловага комплексу, гандлю і паслуг, рамонту вуліц і дарог і іншыя.
Аператыўнасць у рашэнні ўзнятых грамадзянамі пытанняў дазваляе пазбегнуць паўторных зваротаў, зваротаў у вышэйстаячыя арганізацыі. Але маюцца факты валакіты, бюракратызму. Гэта выклікае незадаволенасць грамадзян, негатыўна ўплывае на аўтарытэт улады, падкрэсліла старшыня райсавета.
У 2014 годзе ў сельвыканкамы паступіла 247 зваротаў грамадзян (на 12 больш, чым у 2013 годзе). Узрасла колькасць зваротаў у Сіроцінскім, Дабейскім, Мікалаеўскім, Обальскім сельсаветах. Пры гэтым рост зваротаў грамадзян у райвыканкам з Дабейскага, Обальскага і Мікалаеўскага сельсаветаў не дапушчаны, што сведчыць  пра рашэнне пытанняў насельніцтва на месцах.
Старшынямі сельвыканкамаў праведзена 48 “прамых ліній”, на якія паступілі 58 пытанняў, усе пытанні вырашаны ці грамадзянам дадзены тлумачэнні ў ходзе “прамой лініі”.  Найбольш актыўна такую форму работы выкарыстоўваюць кіраўнікі Лаўжанскага (Кійко С. П.) і Обальскага (Будневіч М. А.) сельсаветаў.
У 2014 годзе 17 прыёмаў грамадзян праведзена старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай. Кіраўнік раённага Савета падкрэсліла важную ролю ў рашэнні праблем жыццезабеспячэння дэпутатаў і прадстаўнікоў самакіравання.  Многія пытанні ставяцца дэпутатамі базавага і пярвічнага ўзроўню, узнімаюцца старэйшынамі, на сходах грамадзян.
Ірына Мікалаеўна адзначыла негатыўныя моманты аптымізацыі некаторых устаноў, якія абслугоўваюць насельніцтва: “Беларусбанк”, пошта, гандаль, бальніцы, што вядзе да пагаршэння ўзроўню абслугоўвання людзей, росту чэргаў і г. д. Старшыня раённага Савета дэпутатаў падрабязна прааналізавала дзейнасць па выкананні адміністрацыйных працэдур і рабоце службы “адно акно”, назвала недахопы ў арганізацыі названай работы.
У абмеркаванні пытання выступіў дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро, які расказаў, што дыспетчарскай службай прадпрыемства за год прынята больш за 7,5 тысячы зваротаў грамадзян, якія ў асноўным выконваюцца аператыўна. Кіраўнік камунальнай службы расказаў пра работу па рамонце і рэканструкцыі цеплавых сетак, водаправодаў, акрэсліў найбольш складаныя накірункі работы. І. К. Штуро звярнуўся да дэпутата аблсавета Р. В. Вінакурава з просьбай дапамагчы ў рашэнні праблемных пытанняў.
Дырэктар КУП БАН В. П. Бабічаў спыніўся на рабоце бытавога абслугоўвання, таксама не ўтойваў праблем, якія прадпрыемства без дапамогі вырашыць не зможа, у прыватнасці, па рамонце КПП у г. п. Обаль.
,І. М. Новікава ў ходзе выступлення старшыні Сіроцінскага сельсавета С. У. Каржуева заўважыла, што калі людзі не звяртаюцца ў сельвыканкам, то трэба ісці да людзей – праводзіць сходы, сустрэчы, абходы і працаваць на апераджэнне, а не чакаць скаргаў ад людзей.
Р. В. Вінакураў падкрэсліў важнасць пытання, заўважыў, што абмеркаванне ідзе ў рабочай, дзелавой атмасферы. Ён звярнуў увагу на неабходнасць працаваць з людзьмі па навядзенні парадку на зямлі, недапушчэнні стыхійных сметнікаў.
Па абмеркаваным пытанні дэпутаты раённага Савета прынялі адпаведнае рашэнне, у якім адзначылі найбольш праблемныя накірункі работы, вызначылі меры па іх рашэнні.
Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2014 год, унеслі змяненні і дапаўненні ў рашэнні раённага Савета дэпутатаў № 33 ад 23 снежня 2014 года, №121 ад 20 сакавіка 2012 года і №143 ад 5 кастрычніка 2012 года, а таксама вызначыліся з фінансавай дапамогай ААТ “Прыазёрны мір” на набыццё і ўстаноўку інкубатара.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №12 ад 13.02.2015 г.



1 комментарий по теме “В центре внимания депутатов Шумилинского районного Совета — вопросы дебюрократизации

  1. «Сістэматычная работа дае свой плён: колькасць зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам, зменшылася з 383 у 2010 годзе да 195 у 2014 годзе, зменшылася і колькасць зваротаў у вышэйстаячыя арганізацыі з 78 да 20 адпаведна.»

    Колькасць зваротаў можа зменшыцца і па іншых прычынах. Па-першае, людзі бачаць усю бескарыснасць гэтых зваротаў і больш не звяртаюцца. І, па-другое, раён штогод скарачаецца. За 10 апошніх гадоў вымерла, пэўна, тысяч 5 патэнцыйных зваротнікаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *