Анна Лесничая и Вероника Воронова победили в обласном этапе республиканской олимпиады

Молодёжь Образование

Поспехі Ганны Ляснічай і Веранікі Воранавай
Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Талстая, на рахунку Шуміліншчыны дзве перамогі. У прыватнасці, дыплом другой ступені з абласной алімпіяды прывезла вучаніца 11 класа СШ №1 Ганна Ляснічая (настаўніца Н. М. Спірыдонава), якая спрабавала свае сілы ў працоўным навучанні. Ганна будзе прадстаўляць Віцебшчыну на апошнім заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды і зараз на цэлы тыдзень адправілася на вучэбныя падрыхтоўчыя зборы.
Дыплом трэцяй ступені атрымала за свае веды па фізіцы адзінаццацікласніца Шумілінскай раённай гімназіі Вераніка Воранава (настаўнік Зазыба А. І.). “Гэта вельмі паспяховае выступленне дзяўчыны, – адзначыла Аксана Генадзьеўна, – на жаль, трэцяе месца не прадугледжвае ўдзел у апошнім туры алімпіяды. Але, безумоўна, дзяўчаты малайцы.  Пажадаем ім далейшых поспехаў і ўдачы”.
Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе ў другой палове сакавіка.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



1 комментарий по теме “Анна Лесничая и Вероника Воронова победили в обласном этапе республиканской олимпиады

  1. А почему бы не показать успехи шумилинских школяров в сравнении с представителями других районов области? Офигенный успех)))))))а так да, половина обормотов поступает на вышку с конкурсом «абы здау»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *