В «Приозёрном мире» готовят тракторы к посевной

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Запчасткі куплялі загадзя
У сельгасарганізацыях раёна, якія зараз рыхтуюцца да пасяўной, няпростая сітуацыя, бо не хапае грошай . Таму рамонт для многіх прадпрыемстваў стаў сапраўдным выпрабаваннем. З лепшага боку намеснік начальніка райсельгасхарчу В. В. Багатка выдзеліў ААТ “Прыазёрны мір”.
Некалькі дзён таму мы пабывалі ў майстэрні ў Маркаве, дзе рамантавалі трактары. “Вось на трактар паставіў рухавік, які прывезлі пасля рамонту, цяпер застаецца праблемай задні мост”, – расказаў механізатар  Мікалай Шармуха (на здымку).
Размаўляем з галоўным інжынерам гаспадаркі У. Ф. Карнілавым. “У гаспадарцы 31 трактар, 20 з іх хоць зараз гатовы выехаць на палеткі, – кажа Уладзімір Фёдаравіч. – Мы загадзя закупілі запчасткі, так што механізатары зімой не сядзелі без справы. Да таго ж, некалькі рухавікоў аддавалі на Віцебскі маторарамонтны завод.  Зараз механізатары “чаруюць” над астатнімі трактарамі, дзе застаўся дробны рамонт”.
У “Прыазёрным міры” ёсць чатыры пасяўныя агрэгаты. Іх пачалі рамантаваць яшчэ з восені. Тры сеялкі поўнасцю гатовы, хутка будзе адрамантавана і чацвёртая, запэўніў галоўны інжынер. Акрамя гэтага, гаспадарка закупіла зубы для чызеляў і барон.
“Вядома, яшчэ механізатарам ёсць над чым працаваць, – кажа Уладзімір Фёдаравіч. – Хацелася б, каб перад пасяўной сельгасарганізацыі падтрымалі. Напрыклад, выдзелілі грошы на колы. Гэта слабае звяно гаспадаркі. Каб замяніць толькі адно кола на МТЗ-3022,  трэба больш за дваццаць мільёнаў рублёў. Хвалюе і будучая пасяўная: падлічылі, што на дзень трэба будзе каля дзвюх тон саляркі. А гэта больш за дваццаць мільёнаў рублёў. Таму бюджэтная падтрымка не будзе лішняй”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



1 комментарий по теме “В «Приозёрном мире» готовят тракторы к посевной

  1. Наталья Черниченко, ау! Дай консультацию, в первой фразе данной статьи лексическая ошибка «Запчасткі куплялі загадзя»есть? Может правильнее было бы употребить глагол «набывалі»?
    Шибко грамошные пусть поинтересуюся правилами употребления диалектизма «купляць» и его правомерности употребления в литературном языке на коем и должна выходить газета.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *